Пётр Мікалаевіч Траццякоў
![]() Пётр Мікалаевіч Траццяко́ў[4][5] (12 лістапада 1909, Кастрама — 12 чэрвеня 1976, Ленінград) — савецкі археолаг-славіст, доктар гістарычных навук (1945[5]), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1958) Лаўрэат Сталінскай прэміі (1952). БіяграфіяП. М. Траццякоў нарадзіўся ў горадзе Кастрама ў сям’і выкладчыка гімназіі. У 1926 годзе скончыў школу і паступіў на факультэт мовы і гісторыі матэрыяльнай культуры Леніградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе. У снежні 1927 года быў залічаны ў штат Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры на пасаду навукова-тэхнічнага супрацоўніка[6]. У 1930 годзе прызначаны на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка[6]. У 1934—1946 гадах выкладаў у Леніградскім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце. У 1932—1941 гадах старшы навуковы супрацоўнік Інстытута археалогіі АН СССР. У 1940 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР[6]. У час Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года[6] П. М. Траццякоў у Чырвонай Арміі. Займаўся прапагандысцкай і выкладчыцкай работай у сістэме Галоўнага Палітычнага ўпраўлення РСЧА, чытаў лекцыі ў Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна і на Вышэйшых ваенна-палітычных курсах[6]. Увосень 1945 года П. М. Траццякоў пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Ленінград на пасады намесніка дырэктара Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР і загадчыка Ленінградскім аддзяленнем Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры[6]. У канцы 1946 года[6] П. М. Траццякоў пераехаў у Маскву і працаваў у аддзеле навукі Упраўлення агітацыі і прапаганды ЦК КПСС, быў зацверджаны прафесарам Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС па кафедры гісторыі СССР. У 1951—1953 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вопросы истории». У 1951 годзе П. М. Траццякоў заняў пасаду дырэктара Інстытута славяназнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення гістарычных навук АН СССР[6]. З 1959 года П. М. Траццякоў зноў у Ленінградзе. У 1959—1976 гадах займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка Ленінградскага аддзялення інстытута археалогіі, у 1966—1970 гадах — прафесар на кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Памёр П. М. Траццякоў 12 чэрвеня 1976 года. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу. Навуковая дзейнасцьАўтар шматлікіх прац (140[6]), прысвечаных паходжанню і старажытнай гісторыі ўсходніх славян, гісторык Старажытнай Русі і ўзнікнення старажытнарускай народнасці. Рэдактар і сааўтар шэрагу тамоў выданняў «Матэрыялы и даследаванні пра археалогіі СССР», «Нарысы па гісторыі СССР» (т. 1—2, 1956—1958), «История культуры Древней Руси» (т. 1—2, 1948—1951). Адзін з рэдактараў выдання «Гісторыя Балгарыі» (М., 1954—1955), першага тома «Гісторыя Польшчы» (М., 1954; 2-е, дадатковае выд.: 1956), першых двух тамоў «Гісторыя Чэхаславакіі» (М., 1956—1959), Творы
Артыкулы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia