Пётр Паўлавіч Альбядзінскі
Пётр Паўлавіч Альбядзінскі (руск.: Пётр Павлович Альбединский; 4 верасня 1826, Масква — 19 мая 1883, Варшава) — генерал-ад’ютант, генерал ад кавалерыі, кіраўнік прыбалтыйскіх (1866—1870) і літоўскіх (1874—1880) губерняў, варшаўскі генерал-губернатар (1880—1883). БіяграфіяНарадзіўся ў 1826 годзе ў Маскве ў дваранскай сям’і. Скончыў Пажаскі корпус (1843). Удзельнік баёў з горцамі на Каўказе, Крымскай вайны (1853—56). Займаўся ваенна-дыпламатычнай дзейнасцю, ажыццяўленнем ваенных рэформаў 1860—70-х гадоў. У 1866-70 гадах ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі генерал-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваеннай акругі. 22 ліпеня 1874 года заняў пасаду Віленскага, Ковенскага і Гродзенскага генерал-губернатара і камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі, і, застаючыся на гэтых пасадах да 1880 года, быў праведзены 16 красавіка 1878 года ў генералы ад кавалерыі. Разглядаў мясцовых памешчыкаў як сацыяльную апору самадзяржаўя, дазволіў выданне і распаўсюджванне кніг на польскай мове, аслабіў ганенні на каталіцкую царкву ў краі. 18 мая 1880 года адбылося прызначэнне Альбядзінскага варшаўскім генерал-губернатарам і камандуючым войскамі Варшаўскай ваеннай акругі, а 1 студзеня наступнага года ён прызначаны членам Дзяржаўнага савета. Памёр у 1883 годзе ў Варшаве, пахаваны ў Царскім Сяле на Казанскіх могілках. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia