Пётр Пятровіч Пакрышкін
![]() ![]() ![]() Пётр Пятровіч Пакрышкін (22 ліпеня 1870, Іркуцк — 5 лютага 1922, Лукаянаў, Ніжагародская губерня) — рускі архітэктар, рэстаўратар, выкладчык, протаіерэй Рускай праваслаўнай царквы. Акадэмік архітэктуры (1909). БіяграфіяНарадзіўся 22 ліпеня 1870 года ў Іркуцку ў сям’і ўрача[1]. У 1880—1888 гады вучыўся ў Іркуцкім тэхнічным вучылішчы, атрымаўшы першапачаткова сярэднюю адукацыю. У жніўні 1888 года паступіў на архітэктурнае аддзяленне Вышэйшага мастацкага вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. За час навучання быў ганараваны двума малымі (кастрычнік 1890 г., люты 1892 г.) і адным вялікім (кастрычнік 1892 г.) сярэбраным медалямі. Увосень 1895 года скончыў ВМВ са званнем мастака-архітэктара і правам на «пенсіянерскую паездку» (практыку). Пачынаючы з 1895 года браў удзел у экспедыцыях, арганізаваных Імператарскай Археалагічнай камісіяй і іншымі ўстановамі. У 1895—1896 гг. ён удзельнічаў у працах спецыяльнай гісторыка-архітэктурнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам М. І. Весялоўскага, які займаўся абследаваннем, архітэктурнымі абмерамі і фотафіксацыяй мячэцяў і маўзалеяў у Сярэдняй Азіі[1]. У маі 1897 года адправіўся ў Еўропу. Падарожнічаючы па Еўропе ён жыў у Парыжы, дзе знаёміўся з мастацкімі і архітэктурнымі музеямі, затым наведаў Нармандыю, Рым, Фларэнцыю і Палерма, дзе вывучаў візантыйскую, раманскую і гатычную архітэктуру[1]. 30 верасня 1900 года на Сходзе Імператарскай Акадэміі мастацтваў абраны лектарам па начартальнай геаметрыі. 29 кастрычніка 1901 года абраны выкладчыкам начартальнай геаметрыі ў класах Вышэйшага мастацкага вучылішча тэрмінам на пяць гадоў. Пераабіраўся ў 1908, 1911, 1916 гг. Са снежня 1902 год па 1918 год — член Імператарскай Археалагічнай камісіі. 20 лютага 1904 г. на агульным сходзе Імператарскага Рускага археалагічнага таварыства абраны яго правадзейным членам. 26 кастрычніка 1909 года быў удастоены звання Акадэміка архітэктуры, а пасля ў выніку пераўтварэнняў, стаў прафесарам гісторыі архітэктуры і будаўніцтва[1]. У лістападзе 1917 года становіцца памочнікам старшыні Калегіі па справах музеяў і аховы помнікаў; браў удзел у стварэнні спецыяльнага рэстаўрацыйнага аддзела і ў снежні 1918 года стаў яго кіраўніком. Аднак, першапачаткова пашыраны рэстаўрацыйны аддзел (да дзевяці чалавек), неўзабаве быў скасаваны, а яго функцыі былі перададзены іншаму аддзелу[1]. 1 кастрычніка 1919 года абраны выкладчыкам гісторыі архітэктуры і будаўніцтва Петраградскіх Дзяржаўных Свабодных мастацка-навучальных майстэрняў. Увосень 1919 года ён адмовіўся ад чытання лекцый у Акадэміі Мастацтваў, спаслаўшыся на хваробу, перастаў наведваць навуковыя пасяджэнні РАГМК, а ў ліпені 1920 года атрымаўшы адпачынак, па стане здароўя пакінуў Петраград, куды больш ужо не вярнуўся[1]. 6 ліпеня 1920 года пасвечаны ў сан святара. Прызначаны для служэння ў Лукаянаўскі Ціханаўскі манастыр[1]. 3 студзеня 1921 года на пасяджэнні савета Расійскай Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (РАГМК), была зачытана пісьмовая адмова П. П. Пакрышкіна ад звання акадэміка архітэктуры і членства ў гэтай арганізацыі[1]. Пра яго смерць епіскап Лукаянаўскі Палікарп (Ціханраваў) так паведаміў у Ніжагародскае Епархіяльнае ўпраўленне: «Вялікае гора напаткала нас і святую мясціну Свяціцеля Ціхана. А палове 12-й гадзіны ночы, з пятага на шостае лютага сканаў ад сыпнога тыфу наш неацэнны айцец протаіерэй Пётр Пятровіч Пакрышкін, пакутаваў ён 21 дзень…»[1] ДаследаванніВывучаў і рэстаўрыраваў архітэктурныя помнікі, у т. л. на Беларусі: Полацкі Сафійскі сабор (1909), Супрасльскую царкву-крэпасць, Лідскі замак (1908—1910), Гродзенскую Барысаглебскую царкву (упершыню зрабіў рэканструкцыю гэтага храма, 1904—1906)[2].
Рэстаўрацыйныя працы
Друкаваныя працы П. П. Пакрышкіна
Званні і ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia