Брытанскія заморскія тэрыторыі![]() Брытанскія заморскія тэрыторыі (англ.: British overseas territories) — чатырнаццаць тэрыторый, якія знаходзяцца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, але не з’яўляюцца яе часткай. Назва «Брытанскія Заморскія Тэрыторыі» была ўведзена ў 2002 годзе Законам аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях і замяніла тэрмін «Брытанскія залежныя тэрыторыі» (англ.: British-Dependent Territories), які змяшчаўся ў Законе аб брытанскім падданстве 1981 года. Да гэтага тэрыторыі называліся калоніямі ці кароннымі калоніямі. У дачыненні да Брытанскіх Заморскіх Тэрыторый таксама можа выкарыстоўвацца назва «Заморскія Тэрыторыі Вялікабрытаніі», або проста «Заморскія Тэрыторыі», калі прыналежнасць зразумелая з кантэксту. Астравы Джэрсі, Гернсі, а таксама Востраў Мэн таксама знаходзяцца пад суверэнітэтам Брытанскай Кароны, але маюць некалькі іншыя канстытуцыйныя адносіны з Вялікабрытаніяй і паслядоўна класіфікуюцца як Каронныя землі (Каронныя ўладанні, англ.: Crown dependencies), а не заморскія тэрыторыі. Заморскія тэрыторыі і каронныя землі варта адрозніваць ад Садружнасці Нацый (англ.: Commonwealth of Nations), добраахвотнага саюза былых брытанскіх калоній, а з нядаўняга часу — некаторых іншых краін, напрыклад, Мазамбіка, якія далучыліся да Садружнасці з фінансавых і палітычных меркаванняў. У гістарычным кантэксце калоніі, якія былі часткай Вялікабрытаніі, варта адрозніваць ад пратэктаратаў, якія, знаходзячыся пад брытанскім кантролем, намінальна захоўвалі незалежнасць. Іх таксама не варта блытаць з дамініёнамі, незалежнымі дзяржавамі, якія мелі роўны статус з Вялікабрытаніяй у Брытанскай імперыі, а пасля Вэстмінстэрскага статута 1931 года — у Брытанскай Садружнасці Нацый. Каронныя калоніі, напрыклад, Ганконг, адрозніваліся ад іншых калоній тым, што кіраваліся непасрэдна Каронай і не мелі аўтаноміі, якая была ў самакіравальных калоніях, напрыклад, у Бермудскіх астравах. Агульнае насельніцтва тэрыторый складае каля 230 тысяч чалавек (пастаяннае насельніцтва), плошча — 18 131 км². Акрамя таго, Вялікабрытанія прэтэндуе на частку антарктычнай тэрыторыі (Брытанская Антарктычная тэрыторыя) плошчай 1 709 400 км², але, паводле Дагавора аб Антарктыцы, падпісанага і ратыфікаванага Вялікабрытаніяй, гэтыя тэрыторыі не могуць знаходзіцца ва ўладанні асобных дзяржаў. ГісторыяПершыя брытанскія калоніі ў Новым Свеце з’яўляліся паселішчамі брытанскіх падданых у землях, якія дагэтуль знаходзіліся па-за ўладаннямі Брытанскай Кароны. Першай такой калоніяй стаў Ньюфаўндленд, дзе ў XVI стагоддзі брытанскія рыбакі засноўвалі сезонныя паселішчы. У 1607 годзе з’явілася паселішча Джэймстаўн, першая пастаянная калонія ў Віргініі (тэрмін, які ўжываўся ў дачыненні да ўсёй Паўночнай Амерыкі). У 1609 годзе на Бермудскіх астравах пасяленцамі, якія пацярпелі караблекрушэнне, была заснавана другая калонія, якая, пасля страты ў 1783 годзе амерыканскіх калоній, стала найстарэйшай брытанскай калоніяй (англійскія калоніі сталі называцца брытанскімі ў 1707 годзе, пасля аб’яднання Англіі і Шатландыі і ўтварэння Каралеўства Вялікабрытанія). Канчатковы спіс тэрыторый, якія атрымалі статус кароннай калоніі:
Рост Брытанскай імперыі ў XIX стагоддзі, які дасягнуў піка ў 1920-х гадах, прывёў да таго, што Вялікабрытанія далучыла больш за чвэрць сушы, уключаючы тэрыторыі ў Азіі і Афрыцы, якія мелі значнае мясцовае насельніцтва і ўтрымліваліся не для каланізацыі, а з камерцыйных ці стратэгічных меркаванняў. У канцы XIX стагоддзя вялікія пасяленчыя калоніі ў Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Афрыцы сталі самакіравальнымі і атрымалі незалежнасць ва ўсіх пытаннях, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны і гандлю. Разрозненыя самакіравальныя калоніі аб’ядналіся, утварыўшы федэрацыі: Канаду ў 1867 годзе і Аўстралійскі Саюз у 1901. Гэтыя, а таксама іншыя вялікія самакіравальныя калоніі ў 1920-х гадах атрымалі назву дамініёнаў і здабылі поўную незалежнасць на падставе Вэстмінстэрскага статута 1931 года. Імперыя была пераназвана ў Брытанскую садружнасць, якая з 1949 года стала называцца Садружнасцю Нацый. Незалежнасць атрымала большасць брытанскіх калоній у Афрыцы, Азіі і Вест-Індыі. Некаторыя былыя калоніі сталі Каралеўствамі Садружнасці, пакінуўшы брытанскага манарха ў якасці намінальнага кіраўніка дзяржавы, іншыя сталі рэспублікамі, аднак прызналі каралеву Елізавету II у якасці Главы Садружнасці. ![]() У 1980-х Вялікабрытанія страціла апошнія мацерыковыя калоніі — Паўднёвую Радэзію (цяпер Зімбабвэ) у Афрыцы ў 1980 годзе, і Брытанскі Гандурас (цяпер Беліз) у Цэнтральнай Амерыцы ў 1981. Апошняй буйной калоніяй заставаўся Ганконг, які меў насельніцтва звыш 5 мільёнаў чалавек. У адрозненне ад іншых тэрыторый, Ганконг з адміністрацыйнага пункту гледжання складаўся з дзвюх частак:
З прычыны набліжэння 1997 года Вялікабрытанія і КНР падпісалі Сумесную кітайска-брытанскую дэкларацыю, паводле якой увесь Ганконг у 1997 годзе станавіўся «спецыяльным адміністрацыйным рэгіёнам» КНР, пры шматлікіх умовах, якія павінны былі гарантаваць захаванне капіталістычнай эканомікі Ганконга і ладу жыцця, які сфарміраваўся падчас брытанскага валадарства, прынамсі, 50 гадоў пасля яго перадачы. Перадача ўсяго Ганконга была прадыктавана тым, што яго інфраструктура была ў значнай ступені звязана з правінцыяй Гуандун, і ўласна брытанскія тэрыторыі не маглі існаваць без кітайскіх паставак. Пасля вяртання Ганконга Кітаю астатнімі каланіяльнымі ўладаннямі Вялікабрытаніі з’яўляюцца, галоўным чынам, невялікія астраўныя тэрыторыі з невялікім насельніцтвам, а таксама незаселеная Брытанская антарктычная тэрыторыя. Гэтыя тэрыторыі не атрымалі незалежнасці па розных прычынах, у прыватнасці:
У 2002 годзе Брытанскі Парламент зацвердзіў Закон аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях. Ён змяняў назву «залежныя тэрыторыі» на «заморскія тэрыторыі» і аднаўляў паўнавартаснае брытанскае грамадзянства для іх жыхароў (за выключэннем тэрыторыі ваенных баз на Кіпры). У наш час Брытанскія Заморскія тэрыторыі існуюць ва ўсіх рэгіёнах свету — у Карыбскім басейне (Паўночная Амерыка), Фалклендскія астравы (Паўднёвая Амерыка), Востраў Святой Алены ў Афрыцы, Піткэрн у Акіяніі, Гібралтар у Еўропе, Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне у Азіі і Паўднёвыя Сандвічавы астравы ў Антарктыцы. Спіс тэрыторый
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia