П’ер Гамара
П’ер Гамара (фр.: Pierre Gamarra; 10 ліпеня 1919, Тулуза, Францыя — 20 мая 2009, Аржантэй, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі пісьменнік, паэт, літаратуразнавец і літаратурны крытык. БіяграфіяПрацаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам часопіса «Europe» («Еўропа»). ТворчасцьАўтар зборнікаў вершаў «Спроба заклеймаваць» (1944), «Песня любові» (1959) і апавяданняў «Людскія рукі» (1953), «Любоў ганчара» (1957), «Сады Аіаха» (1961), раманаў «Вогненны дом» (1948), «Дзеці галечы» (1950), «Школьны настаўнік» (1955), «Забойцу — Ганкураўская прэмія», «Капітан Вясна» (абодва 1963), «Таямніцы Тулузы» (1967), «Золата і кроў» (1971), «Дванаццаць тон дыяментаў» (1978) і інш., мастацкай біяграфіі «Віктор Гюго» (1974). На беларускую мову творы П. Гамара перакладаў Л. Казыра. Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia