Раві Шанкар
Раві Шанкар (7 красавіка 1920, Варанасі — 11 снежня 2012, Сан-Дыега) — індыйскі музыкант, кампазітар, шырока вядомы як віртуоз гульні на сітары. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю ў заходніх краінах індыйскай класічнай музыкі ў цэлым і яе інструментаў і выканаўцаў у прыватнасці. Важную ролю пры гэтым адыгралі як знаёмства з гуртом The Beatles і доўгае сяброўства з іх гітарыстам Джорджам Харысанам (Харысан вучыўся ў Раві гульні на сітары), так і асабістая харызма Раві Шанкара. Выступаў на легендарных фестывалях у Мантэрэі (1967) і Вудстаку (1969), у 1960-х гадах канцэртаваў разам з Іегудзі Менухіным (у студзені 1967 года быў выпушчаны рэліз «West Meets East», які адлюстроўвае іх сумесную дзейнасць). Працаваў у кіно з Сацьяджытам Раем, Мрыналам Сенам, Норманам Мак-Ларэнам, Оліверам Стоўнам, Рычардам Атэнбора і інш., яму належыць музыка больш чым да трыццаці ігравых і дакументальных фільмаў. Музычная кар’ера Раві Шанкара доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, а яго міжнародная кар’ера, паводле «Кнізе рэкордаў Гінеса», з’яўлялася самай працяглай у свеце. Насіў ганаровае званне «пандыт» (з санскр. — «навуковец», тытул даваўся звычайна рэлігійным настаўнікам высокага рангу). Ад першай жонкі Анапурны Дэві меў сына Шубхендра Шанкара (1942—1992), кампазітара, музыканта і мастака. Бацька спявачкі Норы Джонс (ад Сью Джонс, нар. 1979) і Анушкі Шанкар (ад Суканьі Шанкар, нар. 1981), амерыканскай сітарысткі і кампазітара. Раві Шанкар быў індуістам і вегетарыянцам. З 1960-х гадоў ён жыў у ЗША, у Каліфорніі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia