Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі
Радзім Гаўрылавіч Гарэ́цкі (7 снежня 1928, Менск — 22 чэрвеня 2025, Мінск) — беларускі геолаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук (1969), прафесар (1980); грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 7 снежня 1928 года ў Менску, у сям’і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка. У 1930-я гады Гарэцкія трапілі пад палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі быў у высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжагорску, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш. Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Радзім Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. Пасля яго заканчэння ў 1952 годзе прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР , дзе працаваў да 1971 года[3]. З 1971 па 2008 — у Інстытуце геалагічных навук АН БССР/АН Беларусі/НАН Беларусі: заснавальнік і загадчык лабараторыі геатэктонікі[4], адначасова з 1977 па 1993 год — дырэктар гэтага інстытута, старшыня камісіі па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі[3], з 1995 — ганаровы дырэктар. Адначасова ў 1973—1992 — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР. З 1992 па 1997 год Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994)[5]. У 1994 з яго ініцыятывы ў БДУ была адноўлена падрыхтоўка геолагаў. Ён стварыў кафедру дынамічнай геалогіі і да 2000 года чытаў студэнтам лекцыі[6]. З 2008 — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі геадынамікі і палеагеаграфіі, з 2016 і да смерці — галоўны навуковы супрацоўнік[7] лабараторыі геатэктонікі і геафізікі[8] Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі. Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[9]. Памёр 22 чэрвеня 2025 года ў Мінску[10]. Навуковая дзейнасцьПершыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню маладых платформ. Па гэтай праблеме ён надрукаваў шэраг прац, сярод якіх вылучаецца манаграфія «Тэктоніка маладых платформ Еўразіі» (1972). Даследаванні дазволілі высветліць тэктанічныя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў. У выніку даследаванняў Радзіма Гарэцкага і яго калег у 1965 годзе ў Прыараллі быў адкрыты новы газаносны раён. Важнае месца ў даследаваннях Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы, Тэктанічнай карты Еўразіі і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Радзім Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 годзе Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1971 годзе пачаўся этап у навуковай дзейнасці Радзіма Гарэцкага, звязаны з Беларуссю. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзілі праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 годзе Гарэцкі быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 годзе калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію «Тэктоніка Беларусі». У 1977 годзе абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. Важнае месца ў дзейнасці Радзіма Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі. Радзім Гарэцкі адкрыў Базайскае радовішча ў Заходнім Казахстане[3]. Аўтар 515 навуковых прац і больш за 300 навукова-папулярных выданняў, у тым ліку 46 манаграфій, 41 карты геалагічнага ўтрымання, 5 вынаходстваў[5]. Паводле яго ініцыятывы быў створаны навуковы часопіс «Літасфера» (ў 1993—2009 — галоўны рэдактар, з 2010 — член рэдкалегіі). У 1996—2004 — член рэдкалегіі «Беларускай энцыклапедыі» ў 18 тамах, член Тэрміналагічнай камісіі Беларускай энцыклапедыі. Узнагароды
Бібліяграфія
Грамадская дзейнасцьЗ 1990 года Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі член Рады, а з 1993 па 2001 — прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». На Першым з’ездзе беларусаў свету (Мінск, 1993) выступіў з агульным дакладам «Нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці». На Другім з’ездзе беларусаў свету (Мінск, 1997) выступіў з агульным дакладам «Праблемы захавання беларускай прысутнасці ў свеце». На Трэцім з’ездзе беларусаў свету (Мінск, 2001) выступіў з агульным дакладам «Беларусь і беларусы на мяжы тысячагоддзяў» і быў абраны сябрам Вялікай і Малой рады і Управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з’ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У 1993—1995 — прэзідэнт Фонду імя братоў Луцкевічаў. У сваіх шматлікіх выступленнях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе «Шляхам адраджэння» (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасць Беларусі, адраджэнне беларускай мовы і культуры. У 2000 годзе, сумесна з Генадзем Бураўкіным і Рыгорам Барадуліным, ініцыятар і арганізатар Усебеларускага з’езда за незалежнасць[12]. У 2003 абраны ганаровым сябрам Мінжароднай асацыяцыі беларусістаў. У 2004 абраны членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. ПубліцыстыкаУ кнізе «Ахвярую сваім „Я“… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх. У 2008 стаў аўтарам грунтоўнай працы «Браты Гарэцкія». Гэта багата ілюстраванае выданне стала данінай памяці Максіму і Гаўрылу Гарэцкім[13]. У 2013 выйшла кніга публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, мініяцюр і эсэ «Жыццёвы меланж»[14]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia