Раднікі (Ваўкавыскі раён)
Раднікі́[1] (трансліт.: Radniki, руск.: Родники, былая назва Дзякі) — вёска ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 17 км у напрамку на захад ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, за 6 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Мсцібава[2]. Каля вёскі працякае рака Навумка. ГісторыяВядома з XVII стагоддзя. У 1796 годзе фальварак і вёска, складалі Дзякоўскае староства, належалі Антонію Ганеўскаму. У 1914 годзе 63 двары, 400 жыхароў. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсавета[3]. ІнфраструктураЁсць крама, аддзяленне сувязі, фельчарка-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пачатковая школа на 30 месцаў. Насельніцтва
Памятныя мясціныБрацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia