Разалія Евелеўна Гінзбург
Разалія Евелеўна (Яўлееўна) Гінзбург (1889 — 1946) — беларуская вучоная-гематолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. БіяграфіяНарадзілася ў 1889 годзе. У 1920-х гадах некаторы час была выкладчыкам Мінскай фельчарска-акушэрскай школы[1]. Адна з заснавальнікаў і дырэктар (у 1933-36 гадах) Беларускага інстытута гематалогіі і пералівання крыві[1]. Пры ўдзеле Р. Гінзбург у Крымскім медыцынскім інстытуце імя Фрунзэ першай з тэрапеўтычных кафедраў у 1933 годзе была створана кафедра факультэцкай тэрапіі (цяпер — унутранай медыцыны № 1). Яна загадвала кафедрай да 1939 года[2]. У 1944 годзе ўзначаліла кафедру факультэцкай тэрапіі Стаўрапольскага медыцынскага інстытута, дзе працавала на працягу двух гадоў[2]. З’яўлялася старшынёй праўлення тэрапеўтычнай секцыі і членам Праўлення Усерасійскага таварыства тэрапеўтаў[2]. Памерла ў 1946 годзе ў Стаўрапалі[3]. Навуковая дзейнасцьМела вялікі аўтарытэт у Савецкім Саюзе і за мяжой. Вядомасць у прафесійных колах набыла пасля правядзення навуковых распрацовак у розных галінах ўнутранай паталогіі, але ў першую чаргу — у галіне гематалогіі[4]. Па запрашэнні нямецкага боку чытала ў Германіі спецкурс па хваробах крыві[5][2]. Асобныя творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia