Раздзельскі сельсавет
Раздзе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Курманава. ГісторыяУтвораны 29 жніўня 1959 года ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Курманаўскага і Шамаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Раздзел 1[1]. 16 чэрвеня 1981 года ў склад Падсолтаўскага сельсавета перададзена вёска Буліна[2]. Не пазней за 2007 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курманава. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Падсолтаўскага сельсавета[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1071 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[5]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Курманава, вёскі Асінаўка, Багацькаўка, Бель, Беразетня, Вышова, Глінне, Каменка, Крутая, Лужкі, Несцерава, Пацкава, Раздзел, Рубанаўка, Сакалова, Селішчы, Слаўнае, Старына і Шамава. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia