Доўгавіцкі сельсавет
До́ўгавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Доўгавічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малькаўскага нацыянальнага літоўскага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пячкавіцкага сельсавета[1]. 18 лістапада 1966 года ў склад Забалацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бескаўка, Васількова, Падказелле і Пятрыгі)[2]. 24 лютага 1982 года ў склад Ходасаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пячкавічы, Старынка і Ясьманава)[3]. 28 лістапада 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ракшынскага сельсавета[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 862 чалавекі[5], з іх 92,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,7 % — літоўцы[6]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia