Размовы з удзельнікам:Цімур Буйко

Памер старонкі: 7 096

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Мы радыя вас бачыць у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука, Telegram, Discord або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Што зрабіць?
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Максім Л. (размовы) 20:32, 9 красавіка 2013 (UTC)

Аўтадаглядальніцтва

Вітаю. Выдам Вам сцяг аўтадаглядчыка, калі згодны на сцяг даглядчыка, адкажыце мне тут. Што гэта такое можна паглядзець на ВП:Догляд. -- Максім Л. (размовы) 08:28, 20 красавіка 2025 (+03)Адказаць

Вітаю. На сцяг даглядчыка згодны. Цімур Буйко (размовы) 11:13, 20 красавіка 2025 (+03)Адказаць

Афармленне артыкулаў

Добры дзень. Калі ласка, звярніце ўвагу на DEFAULTSORT у артыкулах пра асоб, афармленне зносак на крыніцы, вікіфікатар. Не трэба вікіфікаваць даты, акрамая асноўных дат у прэамбуле. --JerzyKundrat (размовы) 22:30, 22 красавіка 2025 (+03)Адказаць

Вітаю! Звярніце ўвагу на тое, як правільна вікіфікаваць артыкулы:

  • Агульна вядомыя словы, калі яны не адносяцца да самой асобы, вікіфікаваць не трэба (клас [[прафесар]]а С. Л. Магілеўскай - тут спасылка на прафесара лішняя). Вось калі б Габа была прафесарам, то можна было б у лідзе званне вікіфікаваць.
  • А вось імя Магілеўскай трэба вікіфікаваць. Добра калі вы знойдзеце яе поўнае імя, але і прозвішча з ініцыяламі (толькі калі ўзялі з беларускамоўнай друкаванай энцыклапедыі) можна вікіфікаваць.
  • Чляніць назвы ўстаноў, узнагарод і іншых аб'ектаў на асобныя элементы не трэба, трэба фікіфікаваць агулам нават калі ў нас яшчэ няма артыкула пра гэта. [[Адэса|Адэскую]] [[кансерваторыя|кансерваторыю]], [[Екацярынбург]]скай [[кансерваторыя|кансерваторыі]], Заслужаная артыстка [[Бурація|Бураціі]] - так нядобра, лепш так - [[Адэская кансерваторыя|Адэскую кансерваторыю]], [[Екацярынбургская кансерваторыя|Екацярынбургскай кансерваторыі]], [[Заслужаная артыстка Бурацкай АССР]] (звяртайце ўвагу на тое, што такія ўзнагароды для Беларусі, калі яны былі выдадзена не пазней за 1991 год, мусяць пісацца праз Беларускай СССР, а не Беларусі).
  • у [[опера|оперных тэатрах]] [[Чалябінск]]а, [[Свярдлоўск]]а, [[Екацярынбург]]а, [[Улан-Удэ]] - лепш адшукаць назву кожнага канкрэтнага тэатр, у горадзе ў 90% выпадкаў усяго адна опера. Да таго ж пры пошуку выявіцца, што Свярдлоўск і Екацярынбург гэта назвы аднаго горада. Як варыянт можна вікіфікаваць і так: [[Чалябінскі оперны тэатр|Чалябінска]], [[Екацярынбургскі оперны тэатр|Свярдлоўска]].
  • Для такога невялікага артыкула дастаткова адзін раз паставіць спасылку на артыкул канцэртмайстар, не трэба кожны раз, калі слова сустракаецца ў тэксце, ізноў яго вікіфікаваць.

Дзякуй за ўклад. Ці трэба вам патлумачыць як дадаваць артыкулы на Вікіданыя і там уводзіць розныя значэнні, каб яны адлюстраўваліся ў картцы прыгожа? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:50, 24 красавіка 2025 (+03) Цытаты на іншых мовах трэба перакладаць, зыходзячы з таго, што чытач не ведае аніякай іншай мовы акрамя беларускай. Для захавання арыгінальнага тэксту цытаты ёсць шаблон {{арыгінал}}. У большасці выпадкаў з тых жа меркаванняў варта перакладаць у тэксце (толькі ў тэксце) назвы артыкулаў і літаратурных твораў на беларускую. Выключэнне для назваў перыядычных выданняў, але не ўсіх. Ну і было б добра, калі б дадавалі раздзел пра беларускія пераклады, як зрабіў тут. Калі не можаце знайсці дзе і калі быў апублікаваны пераклад, то можаце звяртацца да супольнасці. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:03, 18 мая 2025 (+03)Адказаць

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya