Вікіпедыя:Афармленне артыкулаўДля забеспячэння прынцыпу стылістычнага адзінства артыкулаў Вікіпедыі, а таксама для зручнасці рэдагавання па магчымасці трымайцеся прыведзеных ніжэй правіл афармлення артыкулаў. У той жа час варта памятаць, што асноўная мэта Вікіпедыі — стварэнне якаснага энцыклапедычнага зместу, а не прыгожае афармленне. Правільна аформлены артыкул з няякасным зместам не стане лепей за іншыя дрэнныя артыкулы. Аднак для змястоўнага артыкула добрае афармленне дазваляе ўзняцца на больш высокі ўзровень, менавіта такія і трапляюць у лік выдатных. Структура артыкулаТэкст артыкула можна ўмоўна падзяліць на некалькі самастойных блокаў, якія мусяць ісці ў прыведзеным ніжэй парадку. Некаторыя з іх могуць прысутнічаць не ва ўсіх артыкулах.
Асноўны тэкст артыкулаАсноўны тэкст артыкула набіраецца без абзацнага водступу з адзінкавымі прабельнымі інтэрваламі паміж словамі. Падзел тэксту на абзацы робіцца наборам аднаго пустога радка (двойчы націснутая клавіша ↵ Enter). Адзінкавы перавод радка не прыводзіць да стварэння новага абзаца, але можа быць карысны для ўпарадкавання тэксту і зручнасці прагляду на этапе рэдагавання. Механізм Wiki забяспечвае аўтаматычную вёрстку радкоў, выраўноўвае тэкст на старонцы ў адпаведнасці з індывідуальнымі настройкамі карыстальніка (па змоўчанні — па левым краі); таму для разметкі асноўнага тэксту артыкула не варта ўжываць інструменты мовы HTML (шрыфтавыя і колеравыя вылучэнні і інш.). Падзел на раздзелыКалі памер артыкула стаў досыць вялікім, то мае сэнс падзяліць яго на раздзелы: вылучыць прэамбулу, дзе даць азначэнне прадмета артыкула і кароткую версію артыкула, а астатні тэкст падзяць на блокі. Цэль падзелу — стварэнне выразнай сістэмы загалоўкаў, якая адлюстроўвае лагічную структуру артыкула. ПрэамбулаПрэамбула звычайна пачынаецца з азначэння, якое даецца ў фармаце <Назва> — <вызначэнне>. Назва ў азначэнні даецца паўтлустым шрыфтам, без змянення памеру шрыфта і капіталізацыі. Непажадана ў назве рабіць унутраныя спасылкі на іншыя артыкулы — іх лепей змясціць далей па тэксце. Пасля назвы і перад працяжнікам могуць ісці сінонімы, назвы на мове арыгіналу, для асоб таксама даты жыцця. У залежнасці ад пашыранасці сінанімічнай назвы яна можа ісці ў дужках або пасля коскі, давацца паўтлустым або курсіўным шрыфтам. Вызначэнне даецца пасля працяжніка, мусіць змяшчаць адно-два сказы, якія даюць найважнейшую інфармацыю пра прадмет артыкула. У выпадку апісальных артыкулаў (напрыклад пра пэўную тэму датычна адной краіны, як Гісторыя Францыі) змястоўнае азначэнне можа адсутнічаць. ЗагалоўкіУ Вікіпедыі ўжываюцца загалоўкі глыбінёй укладзенасці не болей за шэсць узроўняў. Аднак такая колькасць патрэбная рэдка, звычайна нават у вялікіх артыкулах ужываецца не больш за чатыры ступені падзагалоўкаў. Загалоўкі набіраюцца паводле наступных правіл:
...тэкст артыкула. == Новы загаловак == Працяг тэксту артыкула... ТыпаграфікаВарта афармляць тэкст у тыпаграфскім, а не машынапісным стылі.
Спрасціць паляпшэнне тыпаграфікі можа Вікіфікатар — праграма, якая выконваецца непасрэдна ў вашым браўзеры і выклікаецца спасылкай у левым верхнім вуглу ў акне рэдагавання. Але гэты інструмент можа працаваць няправільна або зусім не працаваць — перад захаваннем змен правярайце яго працу. Найбольш часта ўжываныя спецыяльныя сімвалы размешчаны пад акном рэдагавання ў раздзеле «Сімвалы», а таксама над акном рэдагавання ў выпадальным меню «Спецыяльныя сімвалы», група «Сімвалы». Для хуткай устаўкі пастаўце тэкставы курсор у патрэбнае месца і націсніце на патрэбны сімвал. Замежныя словы варта падаваць у правільных зыходным напісанні, дадаючы беларускую транскрыпцыю ў невідавочных выпадках. У замежных уласных назвах (такіх як назвы музычных альбомаў, камп’ютарных гульняў) для лепшай перадачы арыгіналу дапускаецца захоўваць тыпаграфіку, прынятую ў зыходнай мове. Знакі прыпынкуПры расстаноўцы знакаў прыпынку варта ў першую чаргу кіравацца дзейнымі правіламі беларускай мовы. Пры наборы коска (,), кропка з коскай (;), двукроп’е (:), кропка (.), клічнік (!), пытальнік (?) і шматкроп’е (…) ад папярэдняга слова прабелам не аддзяляюцца, але адбіваюцца ад наступнага слова адзінкавым прабелам. Гэта ў тым ліку прымяняецца для скарачэнняў, ініцыялаў імя і імя па бацьку, напрыклад: і г. д. (і гэтак далей), І. І. Іваноў. Выключэнне: да н.э. (да нашай эры). Унікайце некалькіх паслядоўных шэрагаў дужак. Лепей зрабіць адзін шэраг у дужках і падзяліць часткі кропкай з коскай. Напрыклад: Джон Доу (англ. John Doe; нар. 1 студзеня 1900) — амерыканскі вучоны. Квадратныя дужкі звычайна ўжываюцца для ўстаўкі тлумачальнага тэксту, напрыклад унутры цытат. Калі фрагмент тэксту трэба адначасова змясціць у двукоссях і зрабіць унутраную спасылку, то двукоссі выносяцца па-за межы спасылкі ( Мянушкі або шырока ўжываныя памяншальныя імёны людзей пішуцца без двукоссяў, напрыклад Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку, Уільям Джэферсан (Біл) Клінтан. Працяжнікі адбіваюцца прабеламі з двух бакоў. Аднак, калі працяжнік пазначае інтэрвал і з абодвух бакоў стаяць лікі, то прабелы не ставяцца: у XI—XIII стагоддзях, у 1985—1991 гадах. Калі ж хоць адна з частак мае словы або скарачэнні, то працяжнік аддзяляецца прабеламі: тры — чатыры гады, 1985 — 1 студзеня 1991. ВылучэннеЛагічнае вылучэнне слоў у тэксце робіцца паўтлустым шрыфтам або курсівам. У агульным выпадку вылучэнне прымяняецца для прыцягнення ўвагі на пэўным участку тэксту, важным паняцці ў кантэксце артыкула. У большасці выпадкаў ужываецца курсіўнае вылучэнне. Паўтлустае вылучэнне варта ўжываць асцярожна і толькі пры вялікай неабходнасці, бо яно прыцягвае залішнюю ўвагу і ўскладняе ўспрыманне. Звычайна паўтлустае вылучэнне ўжываецца для назвы ў пачатку (супадае з загалоўкам артыкула) і раўназначных сінонімаў. Паўтлустым курсівам могуць вылучацца вытворныя паняцці, якія не сінанімічныя прадмету артыкула, але ім таксама даецца вызначэнне. Курсівам вылучаюцца падаваныя ў дужках назвы на замежных мовах, у тым ліку арыгінальныя напісанні ў пачатку артыкула. Таксама вылучацца курсівам могуць запісаныя ў асноўным тэксце артыкула без дужак поўнасцю лацінскімі літарамі назвы аўдыявізуальных твораў, перыядычных выданняў, тэлепраграм, камп’ютарных гульняў і пад. Вылучыць загаловак артыкула курсівам (напрыклад, у навуковых назвах таксонаў) можна з дапамогай шаблона {{Загаловак курсівам}}. Для вылучэння курсівам часткі загалоўка можна скарыстацца магічным словам DISPLAYTITLE:
Павялічанага ці паменшанага памеру шрыфта варта пазбягаць без неабходнасці. Звычайна там, дзе трэба, іншыя памеры шрыфта ўжо забяспечваюцца загалоўкамі раздзелаў, шаблонамі. Паменшаны памер шрыфта можа спатрэбіцца вялікім табліцам, каб яны змясціліся на экране. Павялічаны ці паменшаны памер шрыфта варта задаваць у адносных адзінках ( Сэнсавае вылучэнне слоў КАПІТАЛІЗАЦЫЯЙ, падкрэсліваннем недапушчальна. ЛікіЛікі могуць быць прадстаўлены ў тэксце як у тэкставым, так і ў лічбавым выглядзе. Варта мець на ўваце, што ў лічбавай форме яны больш заўважныя, таму такая форма больш падыходзіць, калі лік мае значэнне для тэмы артыкула; калі ж гэта агульная інфармацыя, то больш пасуе тэкставая форма. Аднак, у пэўных сітуацыях дапушчальна толькі адна форма. Так, лічбы пішуцца, калі:
Лікі варта даваць словамі, калі:
Для вялікіх круглых велічынь (тысяч, мільёнаў, мільярдаў, трыльёнаў) можна спалучыць лічбавую і тэкставую формы, ужываючы скарачэнні тыс., млн, млрд, трлн. Напрыклад: 22 тыс. тон. Звярніце ўвагу: скарачэнне тыс. змяшчае кропку ў канцы, а млн, млрд, трлн — не. Для парадкавых лічэбнікаў, пададзеных лічбамі, нарошчваецца адна- або двухлітарны канчатак. У назоўным склоне нарошчваецца заўсёды адна літара: 1-ы (а не 1-шы), 2-я (а не 2-ая). Не нарошчаюцца канчаткі для нумара года і чысла месяца, калі слова год і назва месяца ідуць адразу за лікам. Але калі слова «год» або назва месяца апушчана або стаіць перад лікам, то канчатак варта нарошчваць. Прыклад: 4 снежня 1954 года, у жніўні 1944-га (няправільна: у 1991-м годзе). У колькасных лічэбніках канчатак не нарошчваюць (няправільна: у 3-х выпадках). Рымскія лікіПры запісе рымскіх лікаў прымяняюць сем знакаў — вялікія літары лацінскага алфавіта: I V X L C D M Ужываць іншыя падобныя сімвалы нельга. Заўсёды рымскімі лічбамі пішуцца:
Рымскія лічбы ўжываюцца толькі для пазначэння парадкавых лікаў. Канчатак у рымскіх ліках не нарошчваецца. Дата і часУ артыкулах трэба адназначна прывязвацца да часавой шкалы. Недапушчальны выразы «ў мінулым стагоддзі», «нядаўна», бо чытач можа іх няправільна зразумець (тэкст можа захавацца і праз шмат гадоў). Аднак можна ўжываць фармулёўкі кшталту «за год да таго», «праз два месяцы», калі за пункт адліку прымаецца падзея, дата якой ужо была дакладна пазначана. Пры запісе дзесяцігоддзя кароткай формы (без першых дзвюх лічбаў) лепей пазбягаць, а калі яна ўсё ж ужываецца, то мусіць быць яўна пазначана, да якога стагоддзя адносіцца, напрыклад 50-я гады XX стагоддзя. Пры запісе дыяпазона дат лікі, якія пазначаюць граніцы дыяпазона, трэба набіраць поўнасцю. Недапушчальна адкідваць стагоддзі ў другой граніцы: няправільна 1941—45 гады. Для запісу ўсіх відаў некаляндарных гадоў (якія пачынаюцца ў адным каляндарным годзе, а заканчваюцца ў наступным) ужываецца касая рыса: у 1984/85 навучальным годзе. Вікіфікаваць даты ў агульным выпадку не трэба, гл. Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі (раздзел «На што не варта спасылацца», пункт 5). Стары і новы стыльГрыгарыянскі каляндар (новы стыль) дзейнічае з 15 кастрычніка 1582 года. Для падзей, якія адбыліся раней, даты даюцца па юліянскім календары. Летазлічэнне па новым стылі прымалася ў розных краінах у розны час, таму пасля 15 кастрычніка 1582 года, акрамя даты па грыгарыянскім календары, у некаторых выпадках пажадана даваць даты і па календары, які дзейнічаў у адпаведнай краіне ў той час. Аднак унутраныя спасылкі варта рабіць толькі з дат па новым стылі. Час сутакЧас сутак у агульным выпадку даецца па мясцовым часе, які афіцыйна дзейнічаў на тэрыторыі, дзе адбылася падзея. Пры гэтым пажадана пазначыць зрух адносна UTC. У асобных выпадках можна пазначаць час у іншых часавых паясах, калі на гэтым акцэнтуецца ўвага ў крыніцах. СкарачэнніБез важкіх прычын скарачаць словы нельга. Варта пазбягаць ужывання неадназначных або незразумелых скарачэнняў. У той жа час прымяненне скарачэнняў, адпаведных характару і стылю тэксту, часта бывае карысным, бо памяншае аб’ём і дазваляе чытачу сканцэнтравацца на сэнсе. У Вікіпедыі дапушчальна ўжываць толькі агульнапрынятыя і спецыяльныя скарачэнні, прычым апошнія — толькі пры ўмове іх папярэдняй расшыфроўкі. Расшыфроўка можа як быць яўнай (у дужках), так і ў выглядзе ўнутранай спасылкі. У Вікіпедыі няма неабходнасці эканоміць месца, таму ўжываныя ў папяровых энцыклапедыях скарачэнні прыметнікаў (рэвалюц.), адналітарныя скарачэнні паняцця, якому даецца вызначэнне (В. у артыкуле Віцебск), у Вікіпедыі недапушчальны. Ствараць асобны раздзел з пералікам ужытых скарачэнняў звычайна не трэба, але гэта можа быць карысна як тлумачэнне для табліц і схем. Пры скарачэнні варта прытрымлівацца адзінства стылю. Гэта значыць, што аднатыпныя словы мусяць або скарачацца ўсе, або не скарачацца зусім. Сюды ж адносіцца і скарачэнне блізкіх па сэнсе слоў. Так, калі недзе ў артыкуле пасля ліку скарачаюцца словы «год» і «стагоддзе» (г., ст.), то варта скарачаць і словы «гады» і «стагоддзі» (гг., стст.). Слова годДрукаваныя выданні часта апускаюць словы год, гады пасля лікаў, але ў Вікіпедыі такое не вітаецца. У беларускай мове не прынята апускаць слова год як у вуснай мове, так і на пісьме. Таму слова год, у поўнай або скарочанай форме, звычайна мусіць прысутнічаць пасля ліку. Напрыклад: Янка нарадзіўся ў 1991 годзе ў Мінску. Выключэнне з гэтага правіла складаюць тлумачэнні, якія звычайна даюцца ў дужках, могуць пазначаць даты падзей, даты выхаду навуковых прац. Напрыклад: падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794) камандаваў брыгадай. Таксама адкідаць слова год дапушчальна ў подпісах да выяў і схем, у табліцах. Тыя ж прынцыпы дзейнічаюць і для дыяпазонаў дат. |
Portal di Ensiklopedia Dunia