Памер старонкі: 6 955
Вітаем у Вікіпедыі!
Мы радыя вас бачыць у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Як атрымаць дапамогу?
Што зрабіць?
|
|
Карысныя парады
- Пры стварэнні артыкула (Гл. таксама: беларуская раскладка клавіятуры, аўтарытэтныя крыніцы, вікіфарматаванне) трымайцеся пагаднення пра найменне артыкулаў. Для спраўджвання правапісу ёсць розныя праграмы.
- Каб лягчэй працаваць, ёсць гатовыя шаблоны.
- Да артыкулаў можна дадаваць выявы і матэматычныя формулы.
- Калі можна, дадавайце ў артыкул катэгорыі і спасылкі на іншамоўныя артыкулы.
- Калі ласка, запаўняйце радок Тлумачэнне пад акенцам рэдагавання, каб іншым удзельнікам лягчэй было сачыць за зменамі.
- Перад тым як захаваць сваю працу, націскайце кнопку Як будзе, каб убачыць меркаваны выгляд артыкула.
- У размовах заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца камбінацыяй ~~~~, або націсканнем кнопкі Ваш подпіс і адзначаны час у кансолі над акенцам рэдагавання.
Зрабілі памылку?
|
|
--JerzyKundrat (размовы) 00:10, 25 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Добры дзень. У артыкуле пра Браніслава Тарашкевіча вы дадалі інфармацыю, што паводле афіцыйнай версіі ён расстраляны ў Курапатах. Але ёсць толькі некалькі асобаў, пра якіх вядома, што яны расстраляныя ў Курапатах, іхныя целы эксгумаваныя ў часе расследавання ў пачатку 90-х гадоў. Прашу патлумачыць вашую праўку.--Liashko (размовы) 16:50, 20 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць
- Паважаны Максім, мая праўка заснавана 2-х крыніцах:
- ТАРАШКЕВИЧ Бронислав Адамавич // Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 104-106. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
- // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009, № 1. — С. 65.
У часопісе маецца інфармацыя пра расстрэл у Курапатах. Адкуль атрымалі такія звесткі аўтары гэтых крыніц невядома --Bk1949 (размовы) 20:02, 20 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць
- Але ж у першай крыніцы няма звестак пра дакладнае месца расстрэлу, толькі згадка пра Менск. у Менску расстрэльвалі ў многіх месцах, а найперш у «амерыканцы». Да другой крыніцы ў мяне доступу няма, але ж калі там і напісана пра Курапаты — то гэта неабгрунтаваная здагадка. Давайце лепей пакінем проста «Менск».--Liashko (размовы) 02:05, 21 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць
- Згодзен з Вамі. Можа і заўчасна гаварыць пра Курапаты.--Bk1949 (размовы) 19:18, 21 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць
Дабранач, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 00:15, 10 красавіка 2019 (MSK)Адказаць
- Дзякуй за прапанову, не супраць --Bk1949 (размовы) 22:00, 12 красавіка 2019 (MSK)Адказаць
Y Зроблена, плённай працы. --JerzyKundrat (размовы) 23:20, 12 красавіка 2019 (MSK)Адказаць
А як наконт прапановы да Вас атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка? Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 23:23, 3 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
- Шчыра дзякую. Вашу прапанову прымаю. З абавязкамі Даглядчыка азнаёміўся. --Bk1949 (размовы) 23:19, 9 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
Y Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 00:13, 10 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:39, 26 лютага 2021 (+03)Адказаць
Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 00:43, 3 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ
Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:05, 19 красавіка 2023 (UTC+3)