Размовы з удзельнікам:PracarАфіцыйныя назвы вуліцАфіцыйныя назвы вуліц можна пабачыць на публічнай кадастравай карце https://map.nca.by/ — там можна адкрыць злева меню «Слои», уключыць там «Элементы дорожно-уличной сети», знайсці на карце вуліцу і націснуць мышкай — злева з’явіцца пра афіцыйную назву на рускай і беларускай мовах, а таксама ў гонар каго назва. Пра вуліцу Макаранкі ў Нароўлі сказана што яе афіцыйная назва «Макаранкі А.С.» і што «Макаренко Антон Семенович - советский педагог и писатель». Я так разумею, што у апошнія гады ёсць тэндэнцыя дадаваць у афіцыйныя назву вуліц імёны людзей, каб пазбягаць блытаніны і дакладна памятаць, у гонар каго названа (напрыклад, у Оршы ўсе вуліцы маюць назвы з імёнамі, і там не «вуліца Леніна», а «вуліца Уладзіміра Леніна»). Гэтаму прычына ў тым ліку і прэцэдэнты накшталт апісанага ў артыкуле Вуліца Яўгена Міцкевіча (Рэчыца). Вядома, людзі і навінавыя рэсурсы могуць ужываць і надалей звыклыя назвы вуліц толькі з прозвішчамі, гэта не крыніца на назву ў дадзеным выпадку. Калі ёсць крыніцы, што вуліца Макаранкі ў Нароўлі мела назву ў гонар іншага чалавека, то лепей будзе стварыць артыкул пра вуліцу і там пра гэта напісаць з пазначэннем крыніцы. А вось Спіс вуліц Нароўлі грунтуецца на афіцыйных кадастравых назвах. Artsiom91 (размовы) 19:54, 23 снежня 2022 (+03)
БлакіроўкаУ сувязі з працягам пераходу на асобы пасля афіцыйнага папярэджання Вы заблакаваны на 2 гадзіны (тэрмін меншы, бо магчыма не паспелі дастатковы ўсвядоміць папярэджанне). У той жа час звяртаю ўвагу, што калі жадаеце ўзняць пытання пра зняцце сцяга адміністратара, то можна (Вікіпедыя:Адміністратары#Запыты на пазбаўленне статуса адміністратара) стварыць старонку Вікіпедыя:Адміністратары/Да пазбаўлення статуса і дзейнічаць у адпаведнасці з праектам правіл. Artsiom91 (размовы) 10:33, 9 жніўня 2023 (+03) Кансэнсус наконт галерэіДобрага дня. Не распальвайце вайну правак. Абмеркаваць патрэбу ў галерэі можна тут Вікіпедыя:Форум#Партрэтная_галерэя_ў_артыкулах_пра_народы. А калі так і не будзе кансэнсусу, бо ў шаблоне-картцы і не будзе галерэі. Пагатоў, ёсць правіла "Вікіпедыя -- не галерэя" і можна яго трымацца літаральна. Блакіраваць Вас не хачу, трымайцеся этычных паводзін і канструктыўнага дыялогу. Дзякуй Максім Л. (размовы) 15:20, 11 жніўня 2023 (+03)
Шкада ўсё ж, што працавіты Pracar па гісторыі Мухаедаў (Кірава) на Нараўляншчыне так нічога і не напісаў. Адно дадаў літаратуру. Навошта яна там без напаўнення, скажам, раздзелу Гісторыя? Хаміць, яшчэ і з выглядам пераможцы, лягчэй, чым нешта вывучаць, г. зн. працаваць карысна?..--Wajtyla (размовы)
Даследванне супольнасціПрывітанне, Ладжу даслеванне з мэтай вывучэння магчымых кропак развіцця беларускай Вікімедыя супольнасці, як у Беларусі, так і па-за межамі. Прашу прыняць удзел у даследванні! Само даслежванне ананімнае і вынікі складаюцца на маім сэрверы. Вынікі даследвання могуць быць расшараны прыватна пры запаўненні поля кантакт, на які можна будзе даслаць гэтыя вынікі, а таксама пры ўважлівым запаўненні адказаў на прапанаваныя ў анкеце пытанні. Гэта даследванне можа адбывацца некалькімі спосабамі.
Запаўненне анкеты можа заняць 20-30 хвілін часу. Калі ласка, прысвяціце гэты час з максімальнай канцэнтраванасцю. Я адказны за даследванне карыстач Mr. Zabej, таму калі зацікаўлены ў дзейнасным боку супольнасці, пішыце мне. --Mr. Zabej (размовы) 19:52, 7 жніўня 2024 (+03) |
Portal di Ensiklopedia Dunia