Размовы з удзельнікам:Ryčard Humel

Памер старонкі: 25 520

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Мы радыя вас бачыць у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука, Telegram, Discord або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Што зрабіць?
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 09:49, 23 мая 2020 (+03)Адказаць

Аўтадогляд

Вітаю. Ці не будзеце супраць, калі надам Вам сцяг аўтадаглядчыка? --Максім Л. (размовы) 12:39, 5 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Дабрыдзень. Калі лічыце, што я "дарос", то так. Дзякуй! Найперш збіраюся займацца праўкаю "выдатных" і "добрых" артыкулаў, а то замнога памылак, сорамна. Ryčard Humel (размовы) 23:02, 9 красавіка 2022 (+03)Адказаць
YesY Зроблена, плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 23:22, 9 красавіка 2022 (+03)Адказаць
Дзякуй!Ryčard Humel (размовы) 23:31, 9 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Налібоцкая пушча

Добры вечар, бародаўчатабярозавыя лясы - гэта норма, мне здавалася. JerzyKundrat (размовы) 19:51, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць

Ат, божачкі, шукаў (бо слова спецыяльнае), нідзе не знайшоў… вяртайце, вядома, калі ўпэўнены. Даруйце, калі кіксануў. Ryčard Humel (размовы) 20:07, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Гл. напр. БЭ, т. 3 - Бярозавыя лясы. --JerzyKundrat (размовы) 20:24, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Угу, я ўжо паняў, што абасраўся, дзенкую. :) У БЭ не палез, дурань, паленаваўся. Ryčard Humel (размовы) 20:52, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Ніц страшнага. А вось напр. тым часам Кастылья быў падвергнуты імпічменту, што сапраўды ёсць паганай навіной, як па мне ) --JerzyKundrat (размовы) 21:47, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Як на мяне — таксама( Ryčard Humel (размовы) 23:15, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць
Праверце, як прайдуся, і ўвесь артыкул, кл, як час будзе, свежым поглядам. Ryčard Humel (размовы) 20:11, 8 снежня 2022 (+03)Адказаць

Каменданцкая гадзіна

Наконт гэтай праўкі, усё ж відаць правільна менавіта "каменданцкая гадзіна", гл. напрыклад скарнік, пошук у гугле таксама больш дае гадзіну ў інтэрнэт-выданнях. Хоць упэўненасці тут у мяне няма, бо БелЭн дае каменданцкі час, магчыма лепей знайсці дадатковыя крыніцы. Artsiom91 (размовы) 00:29, 9 снежня 2022 (+03)Адказаць

Каменданцкі час, як і той жа "ціхі" час, час пік (так, там тс гадзіна), колішняя даўняя праграма "Сельскі час" — гэта іменна пэўны час, а ніяк не гадзіна. Гадзіна настолькі відавочная калька (а скарэй абмылка, узніклая праз даслоўны пераклад), што я палічыў належным не распаўсюджваць яе, нават калі яна і "асвечана" ТСБМ. Але, вядома, на ваш разгляд, ТСБМ пальцам не запхнеш. (Але ж шутку і інш. некаторыя рэчы з гэтага сл. мы карыстаць наўрад ці станем?) Трэба Лепешава яшчэ зірнуць, можа ў яго ёсць… Ryčard Humel (размовы) 17:48, 9 снежня 2022 (+03)Адказаць

Вайніловічы

Вітаю. Выносіць у Вайніловічы, калі нават пра некалькі пакаленняў, або адну нейкую галіну. Максім Л. (размовы) 23:19, 15 снежня 2022 (+03)Адказаць

І ў Ваньковічы, відаць, таксама. Максім Л. (размовы) 23:22, 15 снежня 2022 (+03)Адказаць
Відаць што так… Можа вы (баюся сам напароць)? Ryčard Humel (размовы) 23:28, 15 снежня 2022 (+03)Адказаць
Заўтра паспрабую. Максім Л. (размовы) 23:30, 15 снежня 2022 (+03)Адказаць
Дзякую! І даруйце, што "ўсё на вас" складаецца )) як і на другіх адмінаў — малака б вам выдаваць за "шкодную працу"… Ryčard Humel (размовы) 23:34, 15 снежня 2022 (+03)Адказаць
Паглядзеў я — даруйце за просьбу — па пальцах і па языку сабе ўдарыў, бо работа задужа вялікая (сам не паняў, пра што прашу!) Ryčard Humel (размовы) 00:37, 16 снежня 2022 (+03)Адказаць
Асноўны аўтар узяўся нешта перапрацоўваць, пакуль паглядзім, што ўрэшце будзе. На праўдзе шмат выразаць там не трэба, трэба лепей структураваць і арганізаваць артыкул. Уверсе даволі кароткая біяграфія, яе троху шліфануць і ад асобных абзацаў і нават сказаў зрабіць адсылкі ніжэй, у падрабязнейшыя раздзелы -- каму трэба пойдзе, а не -- не. Вынесці толькі празмерна разлеглую інфу пра іншых людзей, роды і аб'екты, на то Вікіпедыя і гіпертэкставая, каб гэтым карыстацца. Максім Л. (размовы) 10:45, 16 снежня 2022 (+03)Адказаць

Няма ў Вікіпедыі ніякіх "асноўных аўтараў". Калі якісь удзельнік не ведае тэмы, то хай лепей робіць праўкі па тых тэмах, дзе ён разумее. Артыкулаў хапае і не хапае. А спрачацца адносна арфаграфіі беларускай мовы не самае галоўнае.--Pracar (размовы) 10:49, 16 снежня 2022 (+03)Адказаць

@Pracar, то і добра, тады спакойна там троху падкруцім, па-дылетанцку, выключна для эстэтыкі. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 11:37, 16 снежня 2022 (+03)Адказаць
Можа, хай спачатку ўдзельнік "Maksim L." парэкамендуе ўдзельніку "Ryčard Humel" паглядзець артыкул "Горваты", а пасля парэкамендуе ўдзельніку "Ryčard Humel" напісаць на гэты ўзор артыкул "Вайніловічы" ці "Ваньковічы", не абмяжоўваючыся толькі спісам? А мы пасля разам пагледзім для эстэтыкі тыя артыкулы, як атрымалася.--Pracar (размовы) 11:47, 16 снежня 2022 (+03)Адказаць
@Pracar вельмі важная прапанова ўдзельніка "Pracar", мы над ёй будзем думаць у меру сваіх аматарскіх сіл. Максім Л. (размовы) 12:14, 16 снежня 2022 (+03)Адказаць
А можа вы маглі б на маёй старонцы звярнуцца да МЯНЕ беспасярэдне? Я нібыта вас нечым абразіў? Нават калі вам падалося, ўто так, давайце трымацца "добрага тону"… груба гутарыць я і сам умею. Наконт артыкула — толькі чыстыя думкі былі што да ўсканалення (яны ж — артыкулы — падаецца, агульныя, а не прыватныя? Не змянялі яго даўно). Падаецца, вы задужа ўспрынялі да сябе некаторыя нашы словы… Ат! Няма мяжы дасканаласці. Пра напісаць — дзякуй, думаў, тэм багата, але не, наўрад. Акрэсліў работу ў іншым. Зрэшты, непрынцыпова. Спадзяюся, што я ні вас, ні каго яшчэ не пакрыўдзіў (свядома прынамсі ніяк не хацеў). А артыкулы, пакуль е ахвота, і ў часы, калі здаровы і не ў турме, крый божа, пакідаю за сабою права рэдаґаваць любыя — у рамках правіл ВП. Ryčard Humel (размовы) 00:05, 17 снежня 2022 (+03)Адказаць

Догляд

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 19:38, 13 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Дабрыдзень, сп. Ежы! Боязна мне нешта.
1. Я не магу паабяцаць, што заўжды нешта здольны буду пераглядаць (праз "фізіку"), хоць пастарацца магу. 2. Другое — і галоўнае! — я не бачу "тэхнічных "ляпаў", мала таго — я сам іх раблю. (Я апостраф "няпр.", напэўна, усё яшчэ стаўлю, катэгорыі прастаўляць ніяк не магу навучыцца… 3. Чыста артаграфічна і стылістычна я, вядома, мог бы разглядаць і што-нішто пацвярджаць (выпраўляючы, само сабою), пры гэтым не гарантуючы, што ў тэксце няма тэхнічных абмылак, "памарак".
Я, ясна дзела, разумею, што ў нас не ўсё так "прыгожа", "красіва", як у некаторых, каб на сцяг падаваць заяўку і яе з розных бакоў ацэньвалі. На жаль.
Гатоў, вядома, але з улікам таго, што сказаў вышэй. Ну… і па дапамогу звяртацца часцей прыйдзецца… (Пра вандалізм і г.д., спадзяюся, з майго боку гаворка не ідзецца). Дарэчы, "нарматывы" есь у нас нейкія?
З павагаю, Ryčard Humel (размовы) 20:18, 13 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
YesY Зроблена, дадатковыя магчымасці для кампетэнтных і адказных удзельнікаў! А нарматываў няма) --JerzyKundrat (размовы) 20:48, 13 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Дзякуй вялікі! Што сказаць? Пастараюся пастарацца… Ryčard Humel (размовы) 21:02, 13 ліпеня 2023 (+03)Адказаць
Не пастараўся… Ryčard Humel (размовы) 00:06, 13 лютага 2025 (+03)Адказаць

Інданезійская акупацыя Усходняга Тымора

Артыкул "перакладаў" Удзельнік:Artificial123, ён некалі быў тут адмінам і меў пры сабе вікі-кліку, таму запабегчы такой дзейнасці было цяжкавата, а цераз гады ўжо й падзабылася. --JerzyKundrat (размовы) 19:18, 25 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Вось тут мае з ім крайнія размовы. --JerzyKundrat (размовы) 19:21, 25 студзеня 2024 (+03)Адказаць
"Тебе надо, ты и исправляй. А меня оставь в покое" і асабліва "Мусор" — гэта так цудоўна, што ня знаю, сьмяяцца з такога, чы варта плакаць, што такія людзі маглі быць із значным сьцягам… Ryčard Humel (размовы) 19:33, 25 студзеня 2024 (+03)Адказаць
О… цікава! Я, хоць і ня правіў, але сачыў за ВП, таму ўдзельнік мне знаёмы. Але ж выставіў яго на статус другі калега (дзейнась якога мне падабаецца, але ж валоданьне моваю… аказалася значна горай як я думаў). Ryčard Humel (размовы) 19:30, 25 студзеня 2024 (+03)Адказаць

пасля ўварванні мабыць таму перакладзена, што после вторжения аўтаперакладчык успрыняў як канструкцыю ў множным ліку. --JerzyKundrat (размовы) 20:48, 25 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Дык мы ж трохі пра то, як у беларускай мусіць быць а не пра то, як можа выбрыкнуць машынка :) Зрэшты, там усякага шлюбнага шкла і падлогавых адносін было так багата, што я не разумею, як гэта можна вынесці на статус. Там і ў руВП дрэнь, нямаведама, як абралі, але ня наша праблема, там свая пясочніца ў разьдзеле да абраньня. Эх, я і дагэтуль падчысьціць даканца не пасьпеў, а другім-жа заняцца хацелася… Ryčard Humel (размовы) 21:35, 25 студзеня 2024 (+03)Адказаць

«Не б’юцца спасылкі»

Добры дзень, што такое «біцца спасылкамі»? Спасылкі на беларускіх пісьменнікаў у артыкуле пра Мележа ставіў я. Lš-k. (размовы) 15:49, 7 лютага 2024 (+03)Адказаць

Ну, тут я пэўна паблытаў "БП(1917-1990)" (даведнік), 1994 Гардзіцкага і Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Мальдзіса (я ў першым глядзеў). Дысертацыя, работа кансультантам пры ЦК КПБ — пэўна, гэта ў шасцітомніку пад Мальдзісавай рэдакцыяй? То мо падрабязней пазначыць назву крыніцы, бо і то, і то 94-га? Ryčard Humel (размовы) 16:03, 7 лютага 2024 (+03)Адказаць
Так, відаць пераблыталі. Гэта крыніца таксама ёсць у агульным доступе, але толькі ў выглядзе сканаў. Дадаткова пазначаць няма патрэбы, бо пры націсканні на крыніцу ідзе накіраванне на дакладную кнігу з раздзела «літаратура». Lš-k. (размовы) 16:05, 7 лютага 2024 (+03)Адказаць
Ага, дзякуй, ужо разабраўся. Хаця, як аказалася, паблытаць магчыма, але, пэўна напраўду можна не ўдакладняць. Ryčard Humel (размовы) 16:10, 7 лютага 2024 (+03)Адказаць
Калі ёсць жаданне — можна ўдакладніць. Праўце смела. Lš-k. (размовы) 16:43, 7 лютага 2024 (+03)Адказаць


Даследванне супольнасці

Прывітанне,

Ладжу даслеванне з мэтай вывучэння магчымых кропак развіцця беларускай Вікімедыя супольнасці, як у Беларусі, так і па-за межамі.

Прашу прыняць удзел у даследванні!

Само даслежванне ананімнае і вынікі складаюцца на маім сэрверы. Вынікі даследвання могуць быць расшараны прыватна пры запаўненні поля кантакт, на які можна будзе даслаць гэтыя вынікі, а таксама пры ўважлівым запаўненні адказаў на прапанаваныя ў анкеце пытанні.

Гэта даследванне можа адбывацца некалькімі спосабамі.

  1. мы правядзем размову анлайн і даследчык запаўняе вашы адповяды,
  2. ці можна запаўніць гэту анкету наўпрост.

Запаўненне анкеты можа заняць 20-30 хвілін часу. Калі ласка, прысвяціце гэты час з максімальнай канцэнтраванасцю.

Я адказны за даследванне карыстач Mr. Zabej, таму калі зацікаўлены ў дзейнасным боку супольнасці, пішыце мне. --Mr. Zabej (размовы) 19:51, 7 жніўня 2024 (+03)Адказаць

"Даследванні" цікавыя, вядома, калі вы нават літаратурнай мовай (а там напрост, а не "наўпрост") напісаць (праверыць, як пішацца) не паклапаціліся. Я сам не дужа пільнуюся літаратурнае, але розныя рэчы ў розных палях дзеяння, анкеты не рассылаю. Вядома, што запоўню, але ж… Даруйце, я не дзеля абразы нейкае. Ryčard Humel (размовы) 00:44, 3 верасня 2024 (+03)Адказаць

Шаблон "Перанесці"

Калега, вітаю! Бачу вы зрабілі некалькі падобных правак. Гэты шаблон дастаткова ставіць толькі на старонку самога артыкула, на старонку размоў яго дубляваць не трэба. Дзякуй! MocnyDuham (размовы) 00:26, 24 лютага 2025 (+03)Адказаць

Дзякуй, дзіўна, што ступіў, трэба разберціся чаму… Ryčard Humel (размовы) 20:34, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
Усё добра :) MocnyDuham (размовы) 20:41, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
Ну, не, ня добра, гледзячы на то, што я нечага напартаў. Прытым, што я цудоўна помню, што шаблон трэба ставіць толькі на саму балонку. Або тэхабмылкі, або (верагодней) праз здароўе зусім пачаў касячыць, што сумна… Дзенкую яшчэ раз! Удачы вам у руВП, дарэчы :)! Ryčard Humel (размовы) 20:51, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
Зараз хачу больш увагі надаваць і белвікі, але ўсё роўна вялікі дзякуй! MocnyDuham (размовы) 21:19, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
Цудоўна! Вы яўна тут вельмі патрэбны. Ryčard Humel (размовы) 21:24, 25 лютага 2025 (+03)Адказаць
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya