Райнер Лінднер
Райнер Луц Томас Лінднер (ням.: Rainer Lutz Thomas Lindner; нар. 1966) — нямецкі гісторык і менеджар, прафесар Констанцкага ўніверсітэта. БіяграфіяУ 1993 годзе атрымаў ступень магістра ва ўніверсітэце Цюбінгена. Там жа ў 1997 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ва ўніверсітэтах Кембрыджа, Масачусетса (Гарвардскі універсітэт), Мінска, Кіева, Масквы і інш. У 1994—1998 і 2005—2008 гадах быў навуковым супрацоўнікам і саветнікам Федэральнага ўрада і Бундэстага ў Нямецкім інстытуце міжнароднай палітыкі і бяспекі Фонду навукі і палітыкі. Затым працаваў навуковым супрацоўнікам ў Констанцкім універсітэце. У 2005 годзе там жа атрымаў ступень хабілітаванага доктара. У студзені 2008 года заняў пасаду ад’юнкт-прафесара. З 2008 па 2015 год працаваў дырэктарам-распарадчыкам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі. З 2016 па 2020 год быў генеральным дырэктарам Subregion Central & Eastern Europe/Middle East Africa, кампаніі групы аўтамабільных пастаўшчыкоў Schaeffler. У 2020 годзе заняў пасаду генеральнага дырэктара Heine + Beisswenger Group, якая працуе ў галіне металургічнай прамысловасці[1]. У розныя гады быў куратарам Нямецка-расійскага форуму, старшынёй Нямецка-беларускага таварыства, Нямецка-ўкраінскага форуму і Каспійскага еўрапейскага форуму[2]. Стаў заснавальнікам «Мінскага форуму». Акрамя таго, быў членам праўлення Нямецкага таварыства даследаванняў Усходняй Еўропы, членам навукова-кансультатыўнага савета Берлінскага інстытута народанасельніцтва і развіцця, членам апякунскіх саветаў Міжнароднай арганізацыі адукацыі і сустрэчы і Нямецка-азербайджанскага форуму. Сям’яЖанаты і мае сына. Прэмія
Публікацыі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia