Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі
Раман Васілевіч Друцкі-Любецкі (каля 1450—да 1525) — заснавальнік роду Друцкіх-Любецкіх. Сын Васіля Рыгоравіча Друцкага. Праз шлюб з Багданай Сапяжанкай атрымаў Алексінічы ў Аршанскім павеце і Койтаў каля Віцебска. Сям’яУ шлюбе з Багданай Сапегай меў 5 сыноў і дачку: Старэйшы сын Васіль (каля 1490—1535) валодаў часткай Любчы, Койтава і Худава. Нашчадкаў не пакінуў. Другі сын Дзмітрый Відуніцкі (каля 1500—1558) ажаніўся з Фенкай Полазаўнай, удавой князя І. Сенскага і спадчынніцай вялікіх вотчын баяр Полазаў на Кіеўшчыне. Багдан (каля 1500—46) быў жанаты з Соф’яй Давойнаўнай. Іван (каля 1510—67). Яго сын Рыгор памёр маладым у 1596, унук Павел у пачатку 17 ст. быў суддзём земскім луцкім, меў вотчыны на Валыні. Малодшы сын Януш (каля 1520—1548) быў жанаты з князёўнай Ганнай Багданаўнай Заслаўскай (пам. 1542), нашчадкаў не пакінуў. Дачка Ганна (каля 1510—71) была жонкай М. Дуброўскага (памёр у 1537), А. Няпрэцкага (памёр каля 1545), М. Ю. Осціка (памёру 1564, яго сваякі абвінавацілі Ганну ў атручэнні мужа) і П. Ю. Друцкага-Саколінскага. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia