Рамашкава (возера)
Рама́шкава — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, на захад ад вёскі Азёркі. Плошча паверхні возера 0,17 км³. Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 2,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,1 м. Аб’ём вады 0,48 млн. м³. Плошча вадазбору 3 км². Катлавіна Рамашкава лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м, на поўначы да 3 м, у паўднёвай частцы невыразныя. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, тарфяныя, на поўначы возера часткова пясчаныя, параслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Слабапраточнае. Ручаём злучана з возерам Азярок (Азёркі). У возеры пераважна расце вадзяны арэх плывучы, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (утварае паласу шырынёй каля 30 м да глыбіні 2,5 м). У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia