Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відамРангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам — рангі, якія ў таксанамічнай іерархіі знаходзяцца ніжэй за род, але вышэй за від. Пералік такіх рангаў, як і іх назвы, адрозніваюцца ў розных кодэксах біялагічнай наменклатуры. У батаніцы выкарыстоўваюцца шэсць рангаў паміж родам і відам (у парадку паніжэння ўзроўню):
У заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваюць толькі адзін такі ранг, а менавіта падрод. Назвы таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відамПравілы ўтварэння і ўжывання назваў таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам, як і назваў таксонаў іншага рангу, устанаўліваюцца правіламі, зафіксаванымі ў міжнародных кодэксах батанічнай і заалагічнай наменклатуры і падобных да іх кодэксаў наменклатуры бактэрый і вірусаў. Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры прызнае шэсць таксанамічных катэгорый рангам ніжэй за род і вышэй за від. Назвы такіх таксонаў складаюцца з дзвюх, трох ці большай колькасці слоў, першым з якіх ідзе назва роду, да якога гэтыя таксоны адносяцца, за ёй ідуць словы, якія абазначаюць рангі таксонаў, і самі назвы таксонаў. Гэтыя назвы могуць пачынацца не з назвы роду, а з назвы таксона ніжэйшага рангу, калі гэта не прыводзіць да няяснасці. Самі назвы таксонаў, якія маюць ранг ніжэй за род і вышэй за від, могуць быць назоўнікамі ў адзіночным ліку ці прыметнікамі ў множным ліку — і пішуцца з вылікай літары.
Паводле Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры і Міжнароднага кодэкса наменклатуры бактэрый назвы таксонаў у рангу падрода не адрозніваюцца па форме ад таксонаў у рангу рода: гэтыя назвы унінаміяльны, з'яўляюцца назоўнікамі ў адзіночным ліку і пішуцца з вялікай літары. Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia