Распаўсюджванне COVID-19 у Арменіі![]() Па даных на 28 красавіка 2022 года ў Арменіі было выяўлена 422 917 выпадкаў захворвання COVID-19, з якіх 8623 скончыліся смерцю[1]. ХраналогіяСтудзень30 студзеня 2020 г. па рашэнні прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна створана міжведамасная камісія па каардынацыі работ па прафiлактыцы распаўсюджвання каранавіруса на чале з віцэ-прэм’ерам Тыгранам Авінянам. 31 студзеня падчас першага пасяджэння была абмеркавана мэтазгоднасць часовай адмены вольнага візавага рэжыму з Кітаем. Люты23 лютага Арменія закрыла сухапутныя зносіны з Іранам. З 25 лютага ва ўсіх ваенных часцях Узброеных сіл Арменіі забароненыя наведванні бацькоў вайскоўцаў, адмененыя ўсе адпачынкі тэрміновых вайскоўцаў. Сакавік1 сакавіка быў выяўлены першы выпадак захворвання каранавірусам у грамадзяніна, які прыехаў з суседняга Ірана. Ён і тыя, хто кантактавалі з ім, былі ізаляваны. Усе навучальныя ўстановы былі закрыты. 7 сакавіка ўрад ўвёў візавы рэжым для грамадзян Ірана. 11 сакавіка Нікола Пашынян паведаміў, што зафіксавана тры новыя выпадкі каранавіруса: двое заражаных — грамадзяне Арменіі, адзін — грамадзянін Італіі. 14 сакавіка міністр аховы здароўя Арсен Тарасян паведаміў пра два новых пацверджаных выпадка ў Вагаршапаце (Эчміядзін). Заражаныя асобы, якія мелі дачыненне да дадзенага выпадку, былі ізаляваны. 16 сакавіка ўрад Арменіі аб’явіў надзвычайнае становішча да 14 красавіка для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса. Кіраўніком камендатуры прызначаны віцэ-прэм’ер Тыгран Авінян. Надзвычайныя меры ўключаюць у сябе закрыццё ўсіх навучальных устаноў, закрыццё межаў з Грузіяй і Іранам, забарона сходаў больш за 20 чалавек і перанос канстытуцыйнага рэферэндуму 2020 года. 17 сакавіка ўведзена забарона на ўезд замежных грамадзян з Кітая, Ірана, Паўднёвай Карэі, Японіі, Італіі, Іспаніі, Францыі, Германіі, Швейцарыі, Даніі, Аўстрыі, Бельгіі, Нарвегіі, Швецыі, Нідэрландаў і Злучанага Каралеўства[2]. 18 сакавіка абмежаваныя сухапутныя і паветраныя камунікацыі паміж Арменіяй і Расіяй да 24 сакавіка, уключна[3]. Па даных на 22 сакавіка праведзена 1246 тэстаў, 157 выпадкаў з пацверджаных 190 выпадкаў заражэння звязаныя з двума першаснымі выпадкамі[4]. У 14 пацыентаў — запаленне лёгкіх. Шасцёра мелі патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі і знаходзіліся пад кантролем у рэанімацыі[5]. 23 сакавіка пашыраны спіс краін грамадзянам, якіх забаронены ўезд у Арменію[6]. З 22 па 23 сакавіка было прыпынена правядзенне тэстаў на вірус[7]. 23 сакавіка парламентам прыняты пакет законаў аб прыцягненні да адказнасці за парушэнне каранціннага рэжыму[8]. 24 сакавіка заяўлена пра больш жорсткія каранцінныя меры — спыненні будаўнічых работ, дзейнасці кафэ, лёгкай прамысловасці[9]. Міністэрства аховы здароўя імкнулася забяспечыць наяўнасць 500—600 новых ложка-месцаў, прызначаных для лячэння хворых[10]. Па даных на 24 сакавіка выпадкі каранавіруса выяўлены ў Ерэване, Армавірскай, Арарацкай, Арагацотнскай, Катайкскай, Сюнікскай, Шыракскай і Ларыскай абласцях[11]. З 25 сакавіка спыняецца дзейнасць усіх прадпрыемстваў за выключэннем дазваляльнага спісу, некаторыя працуюць выдалена. Выхад з месца пражывання дазваляецца толькі па неадкладных справах, для гэтага неабходна запоўніць і мець пры сабе анкету з указаннем мэты і перыяду выхаду, а таксама пашпарт. Паліцыі даручана інфармаваць насельніцтва і прымяняць санкцыі ў выпадку парушэнняў[12]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia