Распаўсюджванне COVID-19 у Францыі![]() Першы выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Францыі быў зафіксаваны 24 студзеня 2020 года ў Бардо. Гэта адначасна быў першы выпадак заражэння COVID-19 у Еўропе. Заражаным стаў 48-гадовы грамадзянін Францыі, які прыбыў з Кітая. Да канца таго ж дня было пацверджана яшчэ два выпадкі заражэння, усе яны нядаўна вярнуліся з Кітая[1]. Першым загінулым ад COVID-19 у Францыі і ў Еўропе ў цэлым стаў кітайскі турыст, шпіталяваны ў Парыжы 28 студзеня і памерлы 14 лютага. Ён таксама стаў першым загінулым ад COVID-19 за межамі Азіі[2][3]. Па стане на 10 ліпеня 2023 года ў Францыі было зарэгістравана 38 989 382 пацверджаных выпадкаў захворвання, з якіх 167 923 смерцяў[4]. Гісторыя24 студзеня 2020 года ў Бардо быў выяўлены першы выпадак захворвання COVID-19 у Францыі і ва ўсёй Еўропе. Заражаным стаў 48-гадовы грамадзянін Францыі, які прыбыў з Кітая 22 студзеня. Ён быў шпіталізаваны ва Універсітэцкі шпіталь Бардо. Пасля станоўчага тэсту на COVID-19 пацыент быў ізаляваны. Улады пачалі расследаванне з мэтай знаходжання людзей, з якім кантактаваў захварэлы пацыент[5]. Да канца дня 24 студзеня было пацверджана яшчэ два выпадкі захворвання ў Парыжы, усе нядаўна вярнуліся з Кітая[1][6][7]. Захварэўшымі сталі 31-гадовы мужчына і яго 30-гадовая партнёрка, якія прыбылі з Кітая 18 студзеня. Яны былі шпіталізаваны ў бальніцу Біша—Клода Бернара ў Парыжы[8]. 28 студзеня станоўчы тэст на COVID-19 быў выяўлены ў 80-гадовага кітайскага турыста з правінцыі Хубэй. Яго шпіталізавалі ў бальніцу Біша—Клода Бернара[2]. 29 студзеня станоўчы тэст на COVID-19 быў выяўлены ў яго 50-гадовай дачкі, пасля чаго яе ізалявалі ў той жа бальніцы[9]. 14 лютага 80-гадовы кітайскі турыст памёр, стаўшы першым зарэгістраваным памерлым ад COVID-19 у Еўропе[3]. 12 сакавіка прэзідэнт Эманюэль Макрон выступіў на тэлебачанні, абвясціўшы аб закрыцці ўсіх школ і ўніверсітэтаў з 16 сакавіка да далейшага паведамлення. На наступны дзень прэм’ер-міністр Францыі Эдуар Філіп абвясціў аб забароне сходаў грамадзян лікам больш за 100 чалавек за выключэннем грамадскага транспарту. Яшчэ праз дзень прэм’ер-міністр абвясціў пра закрыццё ўсіх рэстаранаў, кафэ, кінатэатраў, дыскатэк і многіх магазінаў[10]. 16 сакавіка прэзідэнт Макрон у звароце да нацыі абвясціў аб увядзенні «жорсткага каранціну», які прадугледжваў забарону выхаду з дому без неабходнасці, любых масавых сходаў і абмежаванні перасоўванняў людзей унутры краіны. Было таксама прынята рашэнне аб пераносе другога тура муніцыпальных выбараў у Францыі і аб прыпыненні ўсіх рэформаў, у тым ліку пенсійнай. Акрамя таго, французскія ўлады прынялі рашэнне не спаганяць з людзей плату за камунальныя паслугі з 17 сакавіка 2020 года[11]. Адмененыя мерапрыемствы29 лютага была адменены запланаваны на 1 сакавіка паўмарафон у Парыжы, у якім павінны былі прыняць удзел 44 тысячы чалавек. Арганізатары ўдакладнілі, што паўмарафон будзе праведзены пазней, але канкрэтную дату назваць не змаглі[12]. 13 сакавіка Прафесійная футбольная ліга Францыі абвясціла аб прыпыненні правядзення Лігі 1 і Лігі 2 (двух вышэйшых дывізіёнаў чэмпіянату Францыі па футболе) на нявызначаны тэрмін з-за рызыкі распаўсюджвання COVID-19[13]. Закрыццё культурных устаноў14 сакавіка ў Францыі зачыніліся многія культурныя ўстановы. Так, для наведвання былі зачыненыя Луўр, Цэнтр Пампіду, Эйфелева вежа, Музей Арсе, Версальскі палац[14], Музей сучаснага мастацтва «Замак Монсара»[15], Музей сучаснага мастацтва ў Бардо і Музей цывілізацый Еўропы і Міжземнамор’я ў Марсэлі[16]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia