Ратайчыцы
Рата́йчыцы[1] (трансліт.: Ratajčycy, руск.: Ратайчицы) — вёска ў Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзяцца пры ўпадзенні ракі П’яўкі ў раку Тачыю, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Каменец[2], за 30 км ад Брэста[2], за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы[2]. ГеалогіяАд вёскі паходзіць назва Ратайчыцкай світы, мясцовага стратыграфічнага падраздзялення верхняга пратэразою Беларусі, якое ўтварае большую сярэднюю частку валынскай серыі венду, уключае вулканічныя і вулканагенныя асадкавыя пароды. ГісторыяЛетам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне вёскі Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Берасцейскага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. рублёў. Насельніцтва
ВытворчасцьУ вёсцы знаходзіцца аднайменны гадавальнік дэкаратыўных раслін[3]. Славутасці
Вядомыя асобыУ 1920-х гадах у вёсцы працаваў настаўнікам Адам Трыпус. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia