Рахіль Міхайлаўна Месерэр-Плісецкая
Рахіль Міхайлаўна Месерэр-Плісецкая (творчы псеўданім — Ра Месерэр; 19 лютага [4 сакавіка] 1902, Вільня, Расійская імперыя — 20 сакавіка 1993, Масква, Расія) — савецкая актрыса нямога кіно, жонка Міхаіла Плісецкага , маці балерыны Маі Плісецкай і балетмайстраў Аляксандра і Азарыя Плісецкіх . БіяграфіяНарадзілася 4 сакавіка (19 лютага па старым стылі) 1902 года ў Вільні, ў яўрэйскай сям’і зубнога ўрача Мендэля Беркавіча (Міхаіла Барысавіча) Месерэра (1866—1942)[1] і Сімы Майсееўны (народжанай Шабад, 1870—1929), у якой акрамя яе было яшчэ 9 дзяцей[2][3]. Бацька паходзіў з Даўгінава, маці — з Антокаля. Усе дзеці М. Б. Месерэра атрымалі біблейскія імёны (Пніна, Азарый, Матаній, Майсей, Рахіль, Асаф, Элишева, Суламіф, Эмануіл, Амінадаў)[1]. У 1940 годзе ад другога шлюбу Міхаіла Месерэра нарадзілася яшчэ адна сястра Рахілі — Эрэла. Сярод братоў і сясцёр Рахілі ў далейшым таксама праславіліся Азарый , Суламіф і Асаф. Рахіль Месэрэр скончыла ў 1925 годзе ВГІК (клас Льва Куляшова). Яшчэ ў гады навучання выйшла замуж за Міхаіла Плісецкага , паклаўшы пачатак тэатральнай дынастыі Плісецкіх — Месерэр. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Мая (1925—2015), Аляксандр (1931—1985) і Азарый (нар. 1937). У першыя гады Савецкай улады здымалася на кінастудыях «Бухкино» і «Звезда Востока ». Апроч самога Узбекістана, здымалася ў Алтайскіх гарах, Калмыкіі і Украіне, дзе сгуляла ў фільме «Зямля кліча» («Дачка рабіна»). Кар’ера кінаактрысы Ра Месерэр была хуткаплыннай, бо яна прысвяціла сябе сям’і і мужу, якога суправаджала ў камандзіроўках на Шпіцберген, дзе ён быў генеральным консулам у Барэнцбургу і начальнікам вугальных руднікоў. 30 красавіка 1937 года Міхаіл Плісецкі быў арыштаваны, а ў пачатку сакавіка 1938 года была арыштаваная Рахіль. Дачку Рахілі, Маю Плісецкую, над якой навісла пагроза дзіцячага дома, удачарыла сястра Суламіф , сын Аляксандр пасяліўся ў сям’і Асафа Месерэра.З успамінаў Маі Плісецкай:
Рахіль Месерэр першапачаткова была адпраўлена ў Бутырскую турму разам з трэцім дзіцём, якое толькі нарадзілася, а пасля прысуду як жонка ворага народа этапавана ў Акмолінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы . У выніку шматлікіх клопатаў і прашэнняў праслаўленых брата і сястры — Асафа і Суламіфі Месерэр, у канцы лета 1939 года Рахіль была пераведзена на вольнае пасяленне ў Чымкент. У Чымкенце Месерэр працавала настаўнікам танцаў у адным з клубаў[1]. Вярнуцца ў Маскву Рахіль Месерэр-Плісецкай удалося за два месяцы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе. Пасля вызвалення яе акцёрская кар’ера была назаўжды спыненая. Памерла ў Маскве ў 1993 годзе. Фільмаграфія[4]![]() ![]()
Дакументальны фільмУ 2007 годзе быў зняты дакументальны фільм пра Рахіль Месерэр «Зорка з боку»[7], у якім выкарыстаны стужкі, што захаваліся ў Дзяржфільмафондзе . Вытворчасць: ТК «Гамаюн» па замове тэлеканала «РЕН ТВ»; рэжысёр і аўтар сцэнарыя Фірдаўс Зайнутдзінаў, аператар Яўген Кутузкін, Тэкст чытае Ірына Апексімава. Выйшаў у эфір 12 верасня 2007 года на тэлеканале «Культура»[8]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia