Раёўка (Маладзечанскі раён)
Раёўка[1] (трансліт.: Rajoŭka, руск.: Раёвка) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чысцінскага сельсавета. ГеаграфіяРаёўка размешчана на усходзе Маладзечанскага раёна на мяжы з Вілейскім раёнам за 26 кіламетраў ад Маладзечна, у маляўнічай мясцовасці, сярод лясоў і палёў, над ракой Рыбчанка, якая раздзяляе вёску на дзве часткі. ГісторыяЗ 1921 года — засценак i маёнтак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2]. У 1939 годзе Раёўка ўвайшла ў БССР. З 4 снежня 1939 года — у складзе Вілейскай вобласці. З 15 студзеня 1940 года — у складзе Ільянскага раёна. З 12 кастрычніка 1940 года — у складзе Ільянскага сельсавета. З 20 верасня 1944 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года — у складзе Маладзечанскага раёна. З 20 студзеня 1960 года — у складзе Мінскай вобласці[3]. З 24 ліпеня 1957 года па 28 мая 2013 года[4] — у складзе Красненскага сельсавета. 28 мая 2013 года Раёўка перададзена ў склад Чысцінскага сельсавета[4]. Кардонная фабрыкаУ 1889 годзе памешчык Іван Грыгаровіч пабудаваў над рэчкай Рыбчанкай невялікі крухмальны завод. У 1898 годзе нямецкія арандатары аб’яднання «Гіталік-Цэйтлінг» прывезлі з Германіі вінтавы дэфібрэр і двухфарматную папмашыну, ды перабудавалі крухмальны завод у кардонную фабрыку. Падчас Першай рускай рэвалюцыі 26 лістапада 1905 года рабочыя з Раёўкі і сяляне з навакольных вёсак учынілі пагром на кардоннай фабрыцы, знішчылі абсталяванне, а кардонную паперу выкінулі ў ваду. У адказ улады даслалі казакоў, якія жорстка расправіліся з удзельнікамі паўстання. У 1920 годзе фабрыка перайшла да новага ўладальніка — Міхаіла Багдановіча. У 1927 годзе ён адкрыў лесазавод, які выпускаў 6-7 кубаметраў лесаматэрыялу, якія, у сваю чаргу, пастаўляліся ў Германію, Францыю, Англію. На фабрыцы працавалі 60 чалавек, на лесазаводзе — 120 чалавек. У той час фабрыка выпускала 500—600 тон кардона ў год. У 1939 годзе пасля нацыяналізацыі — кардонная фабрыка «17 верасня» Усесаюзнага беларускага трэста цэлюлознай і папяровай прамысловасці[3]. У 2000-х гадах кардонная фабрыка збанкрутавала[5]. НасельніцтваІнфраструктураУ вёсцы размешчаны сельская бібліятэка[8] і базавая школа[9]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia