Раўнаплоднік пылюшнікавы
Раўнапло́днік пылюшнікавы[1][2] (Isopyrum thalictroides) — кветкавыя расліны з роду Раўнаплоднік (Isopyrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая карэнішчавая расліна, ранневясновы эфемероід. Карэнішча доўгае і разгалінаванае[3]. Ад карэнішча адходзяць некалькі[3] тонкіх сцёблаў вышынёй да 30 см. Лісце з перапончатымі прылісткамі. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чаранкамі, верхняе — сядзячае, трайчастае. Кветкі адзіночныя, белыя, дыяметрам да 1 см. Чашалісцікі белыя або чырванаватыя[3]. Плод — шматлістоўка. Распаўсюджванне і экалогіяПашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца пад аховай з 1964 года. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Літве. Расце паасобку або невялікімі групамі ў шыракалістых лясах[3]. Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам)[3]. Ядавіты. Меданосная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia