Ціманаўскі сельсавет
Ці́манаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Ціманава. ГеаграфіяСельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе раёна, мяжуе з горадам Клімавічы, Родненскім, Гусаркаўскім і Лабжанскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Касцюковіцкім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асмолавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Балешын, Кукуеўка, Лубянка, Мядзведаўка і Сямёнаўка)[1]. 25 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Савініцкага сельсавета. 28 снежня 2007 года скасавана вёска Вазнясенск[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзена вёска Рэут, якая знаходзілася ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Высокае, вёскі Аўтухоўка, Высокая Буда, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Слабада, Торчанка, Яноўка, пасёлкі Красавічы і Новы Строй)[4]. СкладУ склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2013 г.):
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2020 чалавек[6], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — армяне[7]. Станам на 2013 год насельніцтва Ціманаўскага сельсавета складала 2731 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2065 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia