Рольф Штайнер
Рольф Франц Хайнц Штайнер (ням.: Rolf Franz Heinz Steiner; нар. 3 студзеня 1933) — былы нямецкі найміт, удзельнік некалькіх ваенных канфліктаў. Ранняе жыццёНарадзіўся ў сям’і лётчыка Першай сусветнай вайны, які служыў у эскадрыльі Манфрэда фон Рыхтгофена. Дзяцінства прайшло ў Трэцім Рэйху. Распаўсюджаны міф, что падчас Другой сусветнай Штайнер уступіў у Гітлерюгенд, але яму на момант падзення нацысцкай улады не было 14 гадоў. Аднак хлопчык, адпаведна ўзросту, быў членам дзіцячай арганізацыі «Юнгфольк»[1]. У 17 гадоў Штайнер пачаў ваенную кар’еру ў Французскім замежным легіёне[2]. Залічаны ў 1-ы парашутны полк[3]. У складзе фарміравання змагаўся ў Індакітаі і Алжыры, даслужыўшыся да сяржанта. У 1959 годзе звольнены з-за сухоты[2]. На «грамадзянцы» ўступіў ва ўльтраправую групоўку OAS і стаў камандзірам аднаго з сектараў падпольнай арганізацыі[3]. За сувязь з баевікамі трапіў у турму. Пасля зняволення адкрыў невялікае кафэ ў Парыжы. Мірнае жыццё не вельмі спадабалася Штайнеру, таму ён вырашыў стаць наймітам[4]. НаёмніцтваСваю найміцкую кар’еру немец пачаў у Біяфры і нават прыняў грамадзянства дзяржавы. У краіну ён першапачаткова прыбыў як ваенны кансультант. Пасля першых сваіх поспехаў пад Энугу ў студзені 1968 года найміт атрымаў званне маёра. Пад яго кіраўніцтвам спачатку дзейнічала група камандас, пазней — 4-я дэсантная брыгада[4]. Зайздрасць з боку біяфрыйскіх генералаў і правальная аперацыя «Хірасіма» ў лістападзе 1968 года пахіснулі пазіцыі найміта[5]. Апошняй кроплей стала п’яная бойка Штайнера з прэзідэнцкай аховай. Немца і яшчэ пяць наймітаў выслалі з Біяфры[6]. Пасля Біяфры ваенны авантурыст некаторы час жыў у Швейцарыі. Між тым яму паступалі прапановы з іншымі наёмніцкімі місіямі, але ён адмаўляўся. Аднак пазней далучыўся да сепаратыстаў Паўдневага Судана. У чэрвені 1969 года ён прыбыў у «гарачую кропку» ў якасці эмісара дабрачыннай каталіцкай арганізацыі. Штайнер спрабаваў пасродкам гуманітарнай дапамогі аказаць падтрымку баевікам. Пазней на немца звярнулі ўвагу кіраўнікі паўстанцаў, і той заняўся ваеннай падрыхтоўкай сепаратыстаў[7] У кастрычніку 1970 года ён вырашыў, што яго місія ў Судане скончана і пара вяртацца ў Еўропу. Аднак ва Угандзе найміта арыштавалі і перадалі суданцам. У жніўні 1971 года хартумскі суд вынес Штайнеру смяротны прысуд, але затым яго замянілі на 20-гадовае турэмнае зняволенне. Пасля трох з паловай гадоў пры дапамозе ўрада ФРГ Штайнера вызвалілі[8]. Пасля АфрыкіУ 1976 годзе ў прэсе з’явіліся чуткі, что Штайнер змагаецца ў Ліване, аднак выданне Die Zeit абвергла гэта[9]. У 1982 годзе ўступіў у судовыя цяжбы з заходнегерманскім урадам, паколькі ўлады патрабавалі выплаціць выдаткі за вываз з Судана. Штайнер сцвярджаў, што яго сілай прымусілі трапіць на тэрыторыю ФРГ супраць яго волі[10]. Станам на 2013 год жыў у родным Мюнхене, часта наведваў піўныя і па-ранейшаму захоўваў, як пісалі журналісты, «ваяўнічы настрой»[11]. Сям’яЗ першай жонкай ажаніўся ў 1963 годзе і пражываў у Ніцы[2]. З другой жыў у рэгіёне Мюнстэрланд[9]. ПоглядыШтайнер ніколі не лічыў сябе наймітам і сцвярджаў у мемуарах, што не атрымліваў ніякіх грошаў, акрамя выдаткаў на падраздзяленні[12]. У адным з інтэрв’ю ён заявіў:
Многія журналісты лічылі яго за гэта ідэалістам[2]. Мемуары
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia