Ружанка (Люблінскае ваяводства)
Ружа́нка (польск.: Różanka, традыцыйная беларуская назва — Ража́нка) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Уладава. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўспамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. Да 1700 года Ражанка страціла статус мястэчка. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі нямецкія войскі.
Найноўшы часЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ружанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Рэйха. У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia