Рыбалоўны трал
![]() ![]() ![]() Трал рыбало́ўны[1] — прамысловая сеткаватая снасць, што буксіруецца рыбалоўным суднам (траўлерам) і прызначана для лоўлі рыбы і іншых нярыбных аб’ектаў промыслу. Падзяляюцца на донныя, прыдонныя і пелагічныя (рознаглыбінныя)[2]. Найбольш пашыраны сродак лову марской рыбы[1]. ГісторыяУпершыню трал сустракаецца ў англійскіх дакументах пад 1376 года, калі выкарыстоўваўся бім-трал — сетка даўжынёй каля 3 метраў, расцягнутая ў папярочным напрамку шастом (бімам)[2]. У сярэдзіне XIX стагоддзя даўжыня біма складала каля 15 метраў[2]. У 1870-х гадах з’явіліся тралы, якія раскрываліся ў гарызантальным напрамку спецыяльнымі тралавымі дошкамі, а канструкцыя сучасных рыбалоўных тралаў склалася ў пачатку XX стагоддзя[2]. КанструкцыяТрал вырабляецца з сінтэтычных сеткавых палотнаў у выглядзе мяшка конусападобнай формы. Вусце трала раскрываецца або адмысловымі жорсткім элементамі, або за кошт гідрадынамічнай сілы, якая ўзнікае ў выніку руху трала за кошт тралавых дошак. Для павелічэння трываласці сеткавае палатно забяспечваецца сістэмай тросаў. Рыбалоўныя тралы могуць мець адмысловыя прыборы кантролю і кіравання, вызначэння колькасці злоўленай рыбы. Буксіроўка ажыццяўляецца як адным суднам, так і двума (блізнятавыя тралы). Пад’ём трала і выгрузка ўлову ажыццяўляецца з дапамогай тралавых лябёдак. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia