Рыгор Абрамавіч Багарад
Рыгор Абрамавіч Багарад (20 ліпеня 1914, Віцебск — 9 лістапада 1996, Мігдаль-ха-Эмек, Ізраіль) — поўны Кавалер ордэна Славы[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў Віцебску. Пераехаў у Бірабіджан у 1932 годзе[2], працаваў на лесапілцы. З 1937 года ў шэрагах Чырвонай Арміі, служыў сапёрам. Прызваны ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны на Паўночна-Заходні фронт. У далейшым удзельнічаў у абароне Сталінграда. У студзені 1944 года ў складзе 2-га Украінскага фронту у рамках Кіраваградскай аперацыі захапіў у палон нямецкіх афіцэра і салдата за што быў узнагароджаны ордэнам Славы 3 ступені. У жніўні 1944 года ў Яска-Кішынёўскай аперацыі за размініраванне праходаў да горада Тыргу-Фрумос яму быў уручаны ордэн славы 2 ступені. Ордэн Славы 1 ступені ён атрымаў за правядзенне дэсанту пры фарсіраванні ракі Цісы у межах Дзебрэценская аперацыя[3]. Потым прадвігаўся з фронтам ў Венгрыю і Аўстрыю, скончыўшы вайну у Чэхаславакіі[4]. Камандзір аддзялення 92 гвардзейскага батальёна. У 1945 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўшыся ў Бірабіджан, дзе працаваў на мэблявай фабрыцы, у далейшым — намеснікам дырэктара па пастаўкам прадуктовай крамы. Пасля выхаду на пенсію з 1976 года жыў у горадзе Хмяльніцкі. Пераехаў у Ізраіль, жыў у горадзе Мігдаль-ха-Эмек. Памёр у 1996 годзе. Сям'яЖонка — Сара (памерла ў 1993 годзе). Дзве дачкі. Памяць
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia