Рыгор Аляксандравіч Худалееў
Рыгор Аляксандравіч Худалееў (22 лютага 1902, вёска Ізабеліна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 4 ліпеня 1964, Мінск) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і, працаваў у Лешчынскім сельсавеце. У Чырвонай Арміі з 1924 года. Вайсковую службу пачаў радавым артылерыйскага палка ў Віцебску. У 1930 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі. У Вялікую Айчынную вайну — на фронце з 1941 года. Начальнік штаба 462-га артылерыйскага палка. Удзельнік абарончых баёў у раёнах Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавічаў, на Беразіне, Друці, Маскоўскай бітвы, вызвалення Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы. Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 года. Пад яго камандаваннем артылерысты 306-й стралковай дывізіі ўдзельнічалі ў прарыве абароны ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна. 24 чэрвеня 1944 года фарсіравалі Заходнюю Дзвіну ў раёне вёскі Шарыпіна, вызвалялі Бешанковічы, Лепель, Докшыцы. За паспяховыя баявыя дзеянні пры ажыццяўленні аперацыі, асабістую мужнасць у баях палкоўніку Р. А. Худалееву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1947 годзе скончыў ваенную акадэмію. Працягваў службу ў радах Савецкай Арміі да 1955 года, дзе займаў высокія камандныя пасады. Памёр 4 ліпеня 1964 года Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. ПамяцьІмя Героя ў 1964 годзе прысвоена школе ў вёсцы (сучасны аграгарадок) Паўлавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia