Рыгор Аляксеевіч РапотаРыгор Аляксеевіч Рапота (нар. 5 лютага 1944) — расійскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант запасу. БіяграфіяНарадзіўся ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Бацька — вайсковец, авіятар, маці — педагог па адукацыі, але з-за пастаянных пераездаў па службе мужа ёй давялося працаваць не толькі ў школе, але і бібліятэкарам, і ў ашчаднай касе. Скончыў МГТУ імя Баўмана ў 1966 годзе па спецыяльнасці «інжынер-канструктар», пасля скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР. З 1966 па 1990 гады працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ (знешняя разведка), быў у працяглых камандзіроўках у ЗША, Швецыі і Фінляндыі, у перыяд 1990—1994 гадоў — намеснік начальніка, начальнік аддзела ПДУ. З 1994 па 1998 год займаў пасаду намесніка дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі, курыраваў партнёрскія сувязі з замежнымі спецслужбамі. У перыяд з красавіка па лістапад 1998 года — намеснік сакратара Савета Бяспекі Расіі, з лістапада 1998 па верасень 1999 — генеральны дырэктар дзяржкампаніі «Расузбраенне». З верасня 1999 года па май 2000 — першы намеснік міністра гандлю Расіі, займаўся ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. У перыяд з чэрвеня 2000 па кастрычнік 2001 — першы намеснік міністра навукі, прамысловасці і тэхналогій. З кастрычніка 2001 па кастрычнік 2007 года — генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці. 9 кастрычніка 2007 прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе, а з 14 мая 2008 года — паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральнай акрузе. 25 лістапада 2011 года прызначаны на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, да выканання абавязкаў прыступіў з 15 снежня гэтага ж года. 19 сакавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Рапоту з пасады Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы[3]. 22 сакавіка 2021 года губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт на штотыднёвай нарадзе прадставіў Рыгора Рапоту прадстаўніком рэгіёна ў Савеце Федэрацыі[4], ён заняў крэсла Аляксандра Міхайлава, які сканаў у снежні 2020. Узнагароды і званні
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia