Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 16 кастрычніка 2018 года ўказам № 412 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. АпісаннеМедаль вырабляецца з металу залацістага колеру і мае форму круга з аблямоўкай. Дыяметр юбілейнага медаля – 33 мм. На вонкавым боку юбілейнага медаля размешчана выява чатырох частак свету (Еўропа, Азія, Афрыка і Аўстралія). У цэнтры выявы Еўропы знаходзіцца кветка васілька сіняга колеру, ад якой радыяльна разыходзяцца прамяні залацістага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «100 ГОД ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЕ БЕЛАРУСІ», у ніжняй – фрагмент беларускага арнаменту. На адваротным боку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі. У ніжняй частцы адваротнага боку – дзве лаўровыя галіны. Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай вышынёй 50 мм, абцягнутай муаравай стужкай светла-сіняга колеру з палоскамі чырвонага колеру ў цэнтры і па краях шырынёй адпаведна 6 мм і 3 мм. На цэнтральнай чырвонай паласе – паласа жоўтага колеру шырынёй 1 мм. Чырвоныя палосы абрамлены кантам зялёнага колеру шырынёй 1 мм. На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia