Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч
Рыгор Семашкевіч (12 верасня 1945, в. Дамашы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 11 чэрвеня 1982) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1966). Працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага раёна. У 1967—1969 — аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1970 выкладаў беларускую літаратуру ў гэтым жа ўніверсітэце. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1969). Дэбютаваў вершамі ў 1960. Аўтар зборнікаў паэзіі «Леснічоўка» (1968), «Субота» (1973), аповесці «Бацька ў калаўроце» (1976), кнігі «Лічыла дні зязюля» (вершы, аповесці, эсэ, 1987), кнігі прозы «Выпрабаванне любоўю» (эсэ, артыкулы, 1982). Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968) і «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбургу» (1971). Выявіў многія цікавыя, невядомыя раней, факты пра трупу Ігната Буйніцкага. У 1974 годзе ў Празароках яму ўдалося пагаварыць і запісаць размову з 88-гадовым Янам Голерам, цымбалістам трупы Ігната Буйніцкага. Пазней Семашкевіч надрукаваў эсэ ў газеце «Літаратура і Мастацтва», пад назвай «Світка Буйніцкага»[1]. Сям'яУ шлюбе з Наталляй Брыль, спецыялісткай у галіне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, дачкой Янкі Брыля. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia