Рыгор Піліпавіч Печнікаў
Рыго́р Пілі́павіч Пе́чнікаў (7 лютага 1940, Гомель) — беларускі мастак, графік. БіяграфіяАдразу па нараджэнні Рыгора сям'я пераехала ў Пружаны. Тут ён скончыў сярэднюю школу №2, дзе ўпершыню пачаў займацца мастацкай творчасцю: удзельнічаў у конкурсах, аздабляў школьныя газеты. У 1960 годзе паступіў на вечаровае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча, працуючы на заводзе мастаком-афарміцелем. У 1963 годзе залічаны на аддзяленне графікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. Пасля сканчэння пэўны час працаваў у Мінску, а пасля вярнуўся ў Пружаны. Працаваў мастаком на заводзе радыёдэталяў, настаўнікам у школах, кіраўніком гуртка ў Доме піянераў, выкладчыкам музычнай школы. ТворчасцьПадчас працы ў Пружанах стварыў вялікую колькасць мастацкіх твораў: накідаў тушшу, гуашшу, пастэллю, алоўкам; карцін. Займаўся аздабленнем інтэр'ераў у школах, музея ў пружанскім тэхнікуме. Распрацаваў праекты царскіх варот Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Засімавічы, іканастаса Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Гарадзечна, помніку Сцяпану Гудзімаву ў гарадскім скверы. Падчас працы выкладчыкам у пружанскай школе мастацтваў падрыхтаваў шмат таленавітых вучняў, некаторыя з якіх ужо таксама сталі вядомыя на Пружаншчыне. Цяпер Рыгор Піліпавіч займаецца галоўным чынам напісаннем абразоў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia