Рыгор Уладзіміравіч Дворак
Рыгор Уладзіміравіч Дворак (нар. 4 жніўня 1957, в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі чыгуначнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў манцёрам пуці Калінкавіцкай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі, дзяжурным па парку і пасту, загадчыкам грузавога двара станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка станцыі Калінкавічы Беларускай чыгункі, начальнікам станцыі Калінкавічы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», начальнікам транспартна-экспедыцыйнага рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельчыгункатранс», першым намеснікам начальніка транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia