Рыдамля
Ры́дамля[1] (трансліт.: Rydamlia, руск.: Рыдомля) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета. ГісторыяРыдамлю, разам са сваім аднайменным маёнткам у верхнім цячэнні Усвейкі, чацвёра сыноў Фёдара Бабіча ў сярэдзіне XV ст. падаравалі Чарэйскаму манастыру[2]. У 1676 годзе згадваецца як сяло з царквой у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У пачатку XX ст. у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У час 2-й сусветнай вайны, 12 верасня 1942 г. карнікі ўварваліся ў в. Рыдамля, падпалілі вёску, ямы і паграбы закідвалі гранатамі, абстрэльвалі з аўтаматаў. Спалена 136 дамоў, забіта 81 і паранена 43 чалавекі. У 1924—1954 гадах цэнтр Рыдамльскага сельсавета. Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсавета[4]. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia