Валосаўскі сельсавет
Вало́саўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Валосава. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Стуканоўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Стуканы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валосава, сельсавет пераймеанваны ў Валосаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Высокагарадзецкага і Рыдамльскага сельсаветаў[1]. 17 жніўня 1962 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Плоскаўскага (7 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Кулакі, Плюгаўка, Рафалова, Стуканы і Харлінцы) і Рыдамльскага (17 населеных пунктаў: Высокі Гарадзец, Галаны, Дубавое, Загацце, Замошша, Заполле, Запруддзе, Лазы, Лаўрэнавічы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Рыдамля, Хахлоўка, Чырвоная Горка, Шашалаўка і Якубава) сельсаветаў[2]. 7 чэрвеня 1966 года ўтвораны зноў у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР, у склад сельсавета ўвайшлі 16 населеных пунктаў Навасельскага сельсавета (Бутары, Валосава, Дубровіна, Лесіна, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Раздольная, Рафалова, Сельцы, Стуканы, Сухачэва, Сухачэва-Бук, Харлінцы і Чарнаручча) і 12 населеных пунктаў Рыдамльскага сельсавета (Высокі Гарадзец, Галаны, Загацце, Запруддзе, Лазы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Хахлоўка, Шашалаўка, Якубава і пасёлак Валосаўскай бальніцы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валосаўскага сельсавета 26 населеных пунктаў[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1030 чалавек[5]>, з іх 95,0 % — беларусы, 4,2 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 600 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia