Рымская Арменія![]() Рымская Арменія (лац.: Galatia) — самая паўночна-ўсходняя правінцыя Рымскай імперыі. Размяшчалася большай часткай на тэрыторыі сучасных Турцыі, а таксама Ірака, Ірана, Арменіі, Грузіі, Азербайджана. Першыя часткі земляў, якія ўвайшлі пазней у склад правінцыі, адышлі да Рыма пасля паражэння пантыйскага цара Мітрыдата Еўпатара ад войскаў рымскага палкаводца Пампея (66 год да н.э.). Не здолеўшы працягваць весці вайну на два франты, застаўшыся без саюзнікаў, армянскі цар Тыгран быў пераможаны рымска-парфянскім саюзам і пазбавіўся ўсіх заваяванняў, акрамя ўласна Вялікай Арменіі[1] і часткі земляў, захопленых у Парфіі. Пасля заваявання Малой Азіі Рымам межы правінцыі неаднаразова змяняліся, гэта была буферная тэрыторыя паміж Парфіяй і Рымам, а пазней, у III—IV стст. н.э., паміж Рымам і сасанідскім Іранам. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia