У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рымашы .
Рымшаны [ 1] [ 2] або Рымашы [ 3] , таксама Рымшэ́ [ 4] (літ. : Rimšė ) — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы , на возеры Ільге . Адміністрацыйны цэнтр Рымшанскай сянюніі . Месціцца на ўсход ад Дукштаў .
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя мястэчка Рымашы адносілася да маёнтка Даўгілішкі , дзяржаўная ўласнасць у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага [ 5] .
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Рымшаны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі , у Віленскім павеце . У XIX стагоддзі сустракаецца таксама назва Янава.
У 1915 годзе Рымшаны занялі войскі Германскай імперыі . 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі [ 7] . У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй , з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі , з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР .
У выніку польска-літоўскай вайны тэрыторыя апынулася ў складзе Польшчы , у гміне Рымшаны Браслаўскага павета . У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь .
У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй . 10 кастрычніка 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.
З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР . У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі .
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 19.
↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Ilgių gatvė 4-4, 30268, Ignalina, Utenos apskritis (нявызн.) . retromap.ru . Праверана 22 лютага 2025.
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4 . С. 74
↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4 . С. 304
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 19.
↑ Рымшаны . Географическо-статистический словарь Российской Империи , T. 4 (Павастерортъ — Сятра-Касы). СПб, 1868, C. 361
↑ Рымшаны . Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона , Т. 27 (53) : Розавен — Репа. С.-Петербургъ, 1899., 445 c. (руск.)
↑ Rimšė. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija (літ.) ( бел. , T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 86 psl.
↑ Rimšė. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija , IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 441 psl. (літ.)
↑ Rimšė. Tarybų Lietuvos enciklopedija [lt] , T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 552 psl. (літ.)
Літаратура
Спасылкі
Цэнтр Вёскі Хутары Былыя вёскі