Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг
Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг[6] (англ.: Richard Laurence Millington Synge; 28 кастрычніка 1914, Ліверпул — 18 жніўня 1994, Норыдж) — англійскі біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1950). БіяграфіяСкончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1936). У 1941—1943 гадах працаваў у Асацыяцыі ваўнянай прамысловасці, з 1943 года — у Лістэраўскім інстытуце прафілактычнай медыцыны ў Лондане. З 1948 года кіраўнік аддзела біяхіміі і хіміі бялку Роўэцкага даследчага інстытута (Баксберн, Абердзін). З 1967 года ў інстытуце прадуктаў харчавання ў Норыджы. Асноўныя працыРаспрацаваў тэарэтычныя асновы метаду размеркавальнай храматаграфіі і ўвёў яго ў практыку (1944). Адзін з заснавальнікаў аналітычнай хіміі бялкоў. Нобелеўская прэміяНобелеўская прэмія па хіміі (1952, разам з А. Дж. П. Марцінам). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia