Джордж Портэр
Джордж Портэр (англ.: George Porter, Baron Porter of Luddenham; 6 снежня 1920, Стэйнфарт, Ёркшыр — 31 жніўня 2002) — англійскі фізіка-хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1960). БіяграфіяАдукацыю атрымаў у Лідскім і Кембрыджскім універсітэтах (1938-1941). У 1941-1945 гадах служыў у арміі. У 1949-1954 гадах выкладаў у Кембрыджскім універсітэце, у 1955-1963 гадах у Шэфілдскім універсітэце; у 1963-1966 прафесар хіміі, а з 1966 года дырэктар Каралеўскага інстытута Вялікабрытаніі. Прэзідэнт Міжнароднага камітэта па фотабіялогіі (з 1968); прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (з 1970). УзнагародыУ 1967 Портэр атрымаў (сумесна з Р. Норышам і М. Эйгенам) Нобелеўскую прэмію па хіміі за даследаванні звышхуткіх хімічных рэакцый. Лаўрэат медаля Коплі (1992) за ўклад у расшыфроўку чалавечага геному і развіццё іншых галін малекулярнай біялогіі. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia