Александэр Рабертус Тод
Александэр Рабертус Тод (англ.: Alexander Robertus Todd, Baron Todd; 2 кастрычніка 1907, Глазга — 10 студзеня 1997) — англійскі хімік-арганік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1942). БіяграфіяПасля заканчэння (1931) годзе ўніверсітэта ў Франкфурце-на-Майне працаваў у шэрагу навучальных і навуковых устаноў, у 1938—1944 гадах дырэктар хімічных лабараторый Манчэстэрскага ўніверсітэта; прафесар арганічнай хіміі Кембрыджскага ўніверсітэта (з 1944). У 1952—1964 гадах старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета па навуковай палітыцы. Прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (1960—1962). Прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства ў 1975—1980 гадах. Асноўныя працыАсноўныя працы — па хіміі нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот — пакладзены ў аснову сучасных уяўленняў аб структуры і метадах сінтэзу гэтага тыпу хімічных злучэнняў. Тод выканаў таксама іншыя даследаванні, у тым ліку па сінтэтычнай арганічнай хіміі, хіміі прыродных злучэнняў, структуры і сінтэзу вітаміну B12. Нобелеўская прэміяНобелеўская прэмія па хіміі (1957) за даследаванні нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia