Рычард Мэцью Столман
Рычард Мэцью Столман (англ.: Richard Matthew Stallman, таксама англ.: rms[3]; 16 сакавіка 1953, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер і распрацоўшчык праграм. У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекта. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння. Столман — першапачатковы распрацоўшчык канцэпцыі «копіле́фт»(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай грамадскай ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, скар. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU, і GNU Debugger. Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia