GNU Core Utilities (ці coreutils ) — пакет праграмнага забеспячэння GNU , які змяшчае вялікую колькасць асноўных утыліт, такіх як cat , ls і rm , неабходных для UNIX-падобных аперацыйных сістэм . Пакет уключае некалькі больш ранніх пакетаў — textutils , shellutils і fileutils — і іншыя разнастайныя ўтыліты.
Сумяшчальнасць GNU coreutils
GNU core-утыліты падтрымліваюць доўгія опцыі параметраў у камандах, дазваляюць ужыванне опцый пасля пастаянных аргументаў, калі не зададзена пераменная асяроддзя POSIXLY_CORRECT . Гэтая пераменная асяроддзя ўключае розныя функцыі ў BSD.
Згодна філасофіі і правілам напісання праграм для GNU , традыцыйным даведнікам перавага аддаецца ўтылітам тыпу info , так што дакументацыя шырэйшая, чым звычайна.
Праграмы, якія ўваходзяць у склад coreutils
Пакет coreutils 5.2.1-2 у Debian змяшчае наступныя праграмы:
Файлавыя ўтыліты
chgrp — Змяняе групу ўладальніка файла
chown — Змяняе ўладальніка файла
chmod — Змяняе правы доступу да файла
cp — Капіраванне файлаў і(або) каталогаў
dd — Капіраванне і пераўтварэнне файлаў
df — Паказвае вольнае месца на зманціраваных файлавых сістэмах
dir — Тое ж самае, што і ls -C -b (спіс файлаў выводзіцца ў калонках з вертыкальным сартаваннем)
dircolors — Вызначае каляровую схему для вываду каманды ls
install — Капіруе файлы і вызначае атрыбуты
ln — Стварае спасылку на файл
ls — Друкуе спіс файлаў
mkdir — Стварае каталогі
mkfifo — Стварае FIFO (іменаваныя каналы)
mknod — Стварае спецыяльныя файлы
mv — Пераносіць і пераймяноўвае файлы
rm — Выдаляе файлы
rmdir — Выдаляе пустыя каталогі
shred — Перазапісвае файлы, каб знішчыць змест (так званае бяспечнае знішчэнне), і апцыянальна выдаляе файлы
sync — Скідвае на дыск буферы файлавых сістэм
touch — Змяняе час стварэння, мадыфікацыі файлаў
vdir — Тое ж самае, што і ls -l -b (выводзіць спіс файлаў у доўгім фармаце)
Тэкставыя ўтыліты
cat — Счапленне і вывад файлаў у стандартны вывад
cksum — Правярае кантрольныя сумы файла
comm — Параўноўвае па радку два спарадкаваных файла
csplit — Расшчапляе файлы на секцыі
cut — Выдаляе полі и кожнай стракі файла[ 1]
expand — Пераўтварае сімвалы табуляцыі ў знакі прабелу
fmt — Фарматуе тэкст
fold — Разбівае доўгія радкі для прылад вывада з абмежаванай даўжынёй
head — Выводзіць некалькі першых радкоў файла
join — Аб’ядноўвае файлы па агульнаму полю
md5sum — Вылічае і правярае хэш MD5
nl — Нумаруе радкі файла
od — друкуе змест файлаў у васьмярковым і іншых фарматах
paste — Аб’ядноўвае радкі ў файлах
ptx — друкуе спарадкаваны індэкс файла
pr — Пераўтварае тэкставыя файлы ў фармат для знешняга друку
sha1sum — Вылічае і правярае хэш SHA1
sort — Сартуе радкі ў тэкставых файлах
split — Расшчапляе файл на некалькі
sum — Правярае кантрольныя сумы файла
tac — Сшчапленне і вывад файлаў у адваротным парадку
tail — Друкуе некалькі апошніх радкоў файла
tr — Пераўтварае ці выдаляе сімвалы
tsort — Выконвае тапалагічную сартаванне
unexpand — Пераўтварае сімвалы прабелаў у сімвалы табуляцыі
uniq — Выдаляе радкі, што паўтараюцца, з спарадкаванага файла
wc — Друкуе колькасць байтаў, слоў і радкоў у файлах
Shell утыліты
basename — Выдаляе прэфікс у шляху да файла
chroot — Змяняе каранёвы каталог
date — Выводзіць/усталёўвае сістэмны час і дату
dirname — Выдаляе імя файла з поўнага шляху
du — Ацэньвае, колькі месца на дыску займае файл
echo — Друкуе радок тэксту
env — Друкуе/змяняе пераменныя асяроддзя
expr — Вылічае выраз
factor — Раскладвае лік на простыя множнікі
false — Вяртае значэнне «хлусня»
groups — Выводзіць групы, у якіх знаходзіцца карыстальнік
hostid — Выводзіць лічбавы ідэнтыфікатар для бягучага хаста
id — Выводзіць рэальны/эфектыўны UID і GID
link — Выклікае функцыю link() для стварэння спасылкі на файл
logname — Друкуе імя (login), пад якім карыстальнік увайшоў у сістэму
nice — Запускае працэс з паказаным прыярытэтам
nohup — Дазволіць камандзе выконвацца пасля выхаду карыстальніка (logout)
pathchk — Правярае імя файла на правільнасць ці на перамяшчальнасць
pinky — Просты finger
printenv — Выводзіць пераменныя асяроддзя
printf — Фарматуе і выводзіць даныя
pwd — Друкуе бягучы рабочы каталог
readlink — Выводзіць значэнне сімвалічнай спасылкі
seq — Друкуе лікі па парадку
sleep — Затрымлівае выконванне на пэўны час
stat — Выдае даныя аб inode
stty — Змяняе і выводзіць налады тэрмінала
tee — Выконвае вывад на мноства файлаў
test — Правярае ўмовы
true — Вяртае значэнне «ісціна»
tty — Выводзіць імя тэрмінала
uname — Выводзіць інфармацыю аб сістэме
unlink — Выклікае функцыю unlink()
для выдалення абраных файлаў
users — Выводзіць імёны тых карыстальнікаў, якія ўвайшлі на дадзены хост
who — друкуе спіс усіх карыстальнікаў, якія зайшлі ў сістэму
whoami — Выводзіць эфектыўны UID
yes — Да бясконцасці выводзіць дадзены радок
У coreutils таксама ўключана праграма [ . Гэта сінонім для test , што ўжываецца як [ умова ] .
Зноскі
Спасылкі
Гісторыя Ліцэнзіі Праграмнае забеспячэнне Персаналіі Іншыя тэмы