Энцыклапедычны слоўнік![]() Энцыклапедычны слоўнік — навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне энцыклапедычнага характару, аб’ём якога не перавышае трох тамоў[1]. У энцыклапедычных слоўніках у сціслай форме пададзены асноўныя навуковыя звесткі пра з’явы і прадметы рэчаіснасці, пра розныя галіны навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя словамі, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, пра дзеячаў навукі, культуры, змяшчаюць звесткі пра гарады і краіны, іх прыродныя багацці, ландшафты і інш[2]. Рэестравае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае граматычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана месца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Рэестравымі словамі з’яўляюцца назоўнікі або словазлучэнні з назоўнікамі; шырока ўключаюцца ў якасці загаловачных слоў уласныя назоўнікі (назвы краін, населеных пунктаў, водных басейнаў, прозвішчы выдатных людзей). Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыяграмы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі[2]. Будова слоўнікавых артыкулаў у энцыклапедычных слоўніках паказвае на іх адрозненне ад слоўнікаў лінгвістычных[2]. Ад энцыклапедыі адрозніваецца невялікімі памерамі артыкулаў, размешчаных па алфавіце, сціснутым стылем выкладання, большай аператыўнасцю і рэгулярнасцю перавыдання. Разлічаны на шырокае кола чытачоў[1]. Першапачаткова тэрмін «энцыклапедычны слоўнік» ужываўся як сінонім да тэрміна «энцыклапедыя». Напрыклад, «Энцыклапедычны слоўнік» Ф. А. Бракгаўза і І. А. Эфрона (тамы 1—86, 1890—1907), «Энцыклапедычны слоўнік» братоў А. і І. Гранат (7-е выданне, тамы 1—58, 1910—1948). У сучаснай лексікаграфіі энцыклапедычны слоўнік супрацьпастаўляецца кароткім (4—6 тамоў), малым (10—12 тамоў) і вялікім (шматтомным) энцыклапедыям[1]. Тыпы энцыклапедычных слоўнікаўПаводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на агульныя (універсальныя), галіновыя, спецыялізаваныя і рэгіянальныя[1]. Універсальныя энцыклапедычныя слоўнікіАгульныя (універсальныя) энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі па ўсіх галінах ведаў, назапашаных чалавецтвам[2]. Да ўніверсальных адносяцца[1]:
Галіновыя энцыклапедычныя слоўнікіДа галіновых адносяцца[1]:
Спецыялізаваныя энцыклапедычныя слоўнікіСпецыялізаваныя энцыклапедычныя слоўнікі — гэта даведнікі, тэматычна прысвечаныя вузкім галінам ведаў. Напрыклад, расійскія «Сучасныя Злучаныя Штаты Амерыкі: Энцыклапедычны даведнік» (1988), «Ламаносаў: Кароткі энцыклапедычны слоўнік» (1999)[1]. Рэгіянальныя энцыклапедычныя слоўнікіДа рэгіянальных адносяцца, напрыклад, расійскі «Энцыклапедычны слоўнік Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці» (1934)[1]. З 1990-х гадоў назіралася тэндэнцыя да стварэння электронных версій (на CD-дысках) вышэй пералічаных энцыклапедычных слоўнікаў, а таксама «Ілюстраванага энцыклапедычнага слоўніка» (1998)[1]. Энцыклапедычныя слоўнікі ў БеларусіНа Беларусі энцыклапедычныя слоўнікі выдае выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі і іншыя[1]. Агульнымі энцыклапедычнымі слоўнікамі з’яўляюцца «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (у 12 т.; Мінск, 1969—1975), «Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя» (у 5 т.; Мінск, 1978—1981), «Беларуская энцыклапедыя» (у 18 т.; Мінск, 1996—2004) і інш., у якіх адлюстраваны погляды беларускіх вучоных на Сусвет і дзейнасць чалавецтва. У той жа час у гэтых выданнях навукова аргументавана асвятляюцца падзеі, з’явы, звязаныя з Беларуссю, з яе выдатнымі дзеячамі ва ўсіх галінах грамадскага жыцця. Так, у БелСЭ каля 40 % слоўнікавых артыкулаў, а таксама ўвесь 12-ы том прысвечаны Беларусі[1]. Сярод беларускіх галіновых энцыклапедычных слоўнікаў[1]:
Спецыялізаваныя[1]:
Рэгіянальныя[1]:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia