Рэгіёны Бразіліі![]() 2 — Паўночна-ўсходні рэгіён 3 — Паўночны рэгіён 4 — Паўднёва-ўсходні рэгіён 5 — Паўднёвы рэгіён У наш час Бразілія падраздзяляецца на 5 рэгіёнаў (званых таксама макрарэгіёнамі). Гэты падзел быў уведзены Бразільскім інстытутам геаграфіі і статыстыкі на падставе агульных прыродных, культурных, эканамічных, гістарычных і сацыяльных умоў у штатах, якія ўваходзяць у гэтыя рэгіёны. Нягледзячы на некаторую ўмоўнасць і невысокую дакладнасць з навуковага пункта гледжання, гэты падзел выкарыстоўваецца ў афіцыйных даных, і таму мае досыць шырокае распаўсюджанне. Параўнальная табліца
Цэнтральна-заходні рэгіёнДругі па плошчы рэгіён Бразіліі. Кліматычныя зоны ад саван да тропікаў. Шчыльнасць насельніцтва нізкая, асноўны занятак жыхароў — сельская гаспадарка (соя), а таксама жывёлагадоўля. У гэтым рэгіёне размешчана сталіца — Бразілія. Паўночна-усходні рэгіёнКлімат ад трапічнага да засушлівага, доўгая лінія ўзбярэжжа. Шчыльнасць насельніцтва высокая, другі па колькасці сярод рэгіёнаў. З'яўляецца курортным цэнтрам, таму асноўны занятак насельніцтва — турыстычны сэрвіс. Апроч гэтага — машынабудаванне, вытворчасць тэкстылю, вырошчванне какава. Паўночны рэгіёнСамы вялікі па плошчы сярод рэгіёнаў. Клімат экватарыяльны, высокая тэмпература і вялікая колькасць ападкаў. Шчыльнасць насельніцтва вельмі нізкая. Асноўныя галіны эканомікі — металургія, энергетыка, вытворчасць электронікі і каўчуку. Паўднёва-ўсходні рэгіёнПа плошчы рэгіён параўнальна невялікі, але ў гэтым рэгіёне пражывае амаль палова насельніцтва краіны, таму шчыльнасць насельніцтва вельмі высокая. Клімат ад трапічнага да ўмеранага. У гэтым рэгіёне сканцэнтраваны найбуйнейшыя гарады і прамысловыя прадпрыемствы. Паўднёвы ўсход з'яўляецца дзелавым цэнтрам Бразіліі. Паўднёвы рэгіёнСамы маленькі па плошчы рэгіён, шчыльнасць насельніцтва высокая. Клімат ад трапічнага да ўмеранага. Галіны эканомікі — машынабудаванне, энергетыка, вырошчванне садавіны. |
Portal di Ensiklopedia Dunia