Рэдзька палявая
Рэдзька палявая[1] (Raphanus raphanistrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду рэдзька (Raphanus) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Вядомы як лекавая і меданосная расліна. НазваРэдзька палявая, рэдзька дзікая, рапуха[2], свірэпа[3][4], свірэпка[5]. Батанічнае апісанне
Сцябло вышынёй 10-70 см, часта звілістае. Ніжняе лісце лірападобна-перыстарассечанае, з чатырма — шасцю парамі лісточкаў. Пялёсткі жоўтыя, радзей белыя ці пурпурныя. Струкі даўжынёй 3-8 см, дыяметрам не больш за 5 мм, цвёрдыя, пры паспяванні распадаюцца на асобныя членікі. Цвіце ўсё лета і восень. Распаўсюджанне і экалогіяРасце на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі (без Аравійскага паўвострава). Натуралізаваны паўсюдна[6]. Часта расце як пустазелле на пасевах, сустракаецца каля дарог, жылля, на пустках, засмечаных лугах і ўзлесках. Гаспадарчае значэнне і прымяненнеДае нектар і пылок, таму кветкі ахвотна наведваюць меданосныя пчолы[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia