Рэйнгальд Гейдэнштэйн
Рэйнгальд Гейдэнштэйн (ням.: Reinhold Heidenstein; 1553[3], Кёнігсберг[4] — 24 снежня 1620, Сулянчына , Рэч Паспалітая[5]) — нямецкі і польскі дыпламат, юрыст і гісторык, сябар Яна Замойскага, у 1582—1612 гадах давераны сакратар польскіх каралёў Стэфана Баторыя і Жыгімонта III[6]. БіяграфіяПаходзіць з нямецкага роду[7]. У 1566 г. паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, з 1571 вучыўся ў Вітэнбергу, з 1577 г. — у Падуанскім універсітэце. Пасля 1581 наведаў Францыю, дзе быў прадстаўлены маркграфу Георгу Фрыдрыху фон Ансбах , рэгенту-герцагу Прусіі (з 1578). З кастрычніка 1583 года прызначаны яго агентам пры польскім двары, у 1583—1611 гг. атрымліваў за гэтую пасаду грашовае забеспячэнне з Прусіі. З 1582 — сакратар польскага караля Стэфана Баторыя. У 1585 г. атрымаў польскае падданства і пацвярджэнне свайго «франкскага дваранства». Карыстаўся заступніцтвам канцлера Яна Замойскага і захаваў сакратарскі ўрад таксама пры каралі Жыгімонце III. Неаднаразова быў пасланнікам, асабліва ў Прусію і Данцыг. Пасля смерці Георга Фрыдрыха (1603), уплыў, дзякуючы свайму падвойнаму становішчу, на прыняцце рэгенцтва у Прусіі праз пасрэдніцтва брадэнбургскіх курфюрстаў. У Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў удзельнічаў у паходах Баторыя на Полацк (1579) і Пскоў (1581)[6]. Пасля смерці Замойскага (1605) яго ўплыў паменшыўся, з 1612, пакінуўшы сакратарскі ўрад, жыў у Заходняй Прусіі. Пабудаваў царкву ў Суленчыне. Сям’яБацька — Бернард Гейдэнштэйн, валодаў вёскай Суленчына (Салец, Саленчын, Solescium) каля Гданьска [7]. Маці — Ганна фон Крокаў (ням.: Krockow). Жонка (з 1600) — Ганна Канарска (польск.: Konarska). дзеці:
ТворчасцьАдной са значных прац з’яўляецца «Ius terrestre nobilitatis Borussiae correctum» (1598). Яго хронікі, напісаныя на лаціне, якія славяць Стэфана Баторыя і Замойскага, грунтаваліся на афіцыйным матэрыяле і да цяперашняга часу застаюцца значнымі крыніцамі. Удзельнічаў у выпраўленні земскага судовага ўкладання для каралеўскай Прусіі. Аўтар «Нататак пра Маскоўскую вайну (1578—1582)» (рускі пераклад з лацінскай 1889) у якіх падрабязна апісаў аблогу і штурм Полацка войскамі Баторыя і іншыя ваенныя падзеі ў Беларусі ў 1579-80. Яго «Нататкі…» — важная крыніца вывучэння адносін паміж рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у час Лівонскай вайны і ўнутрыпалітычнага становішча Беларусі ў гэты час[6]. Выбраныя сачыненні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia